.

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у трэнінгу, арганізаваным ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж»

12 сакавіка адбыўся ўводны трэнінг для валанцёраў «Асобныя аспекты працы з пажылымі людзьмі, прадстаўнікамі мэтавай групы праекта "Знакі нашай памяці"», арганізаваны ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж». У ім прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта: педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М. Атоўка, а таксама 5 валанцёраў атрада «Крылы надзеі». 

У рамках трэнінгу адбылася прэзентацыя праектнай дзейнасці, якая ажыццяўлялася ў інтарэсах грамадзян, што пацярпелі ад нацысцкага пераследу ў перыяд Другой сусветнай вайны, ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж». Пра гэта распавяла старшыня клуба С.М. Бабій. 

Вопытам работы з людзьмі, якія пацярпелі ад нацыянальнага праследу ў гады Другой сусветнай вайны (ахвярамі нацызму), падзяліліся валанцёры клуба дзелавых жанчын. Аб праблемных сітуацыях, якія ўзнікаюць у працэсе аказання пажылым грамадзянам сацыяльна-бытавой падтрымкі, і іх вырашэнні распавёў А.Ю. Пушкароў, коўч-трэнер, псіхолаг.

Удзельнікі трэнінгу прынялі ўдзел у займальнай дзелавой гульні «Падарожжа па лініі часу» (1941—2017). І ў завяршэнні сустрэчы валанцёры пад кіраўніцтвам А. Якубца, медработніка, тэхніка-масажыста УАЗ «Баранавіцкая гарадская паліклініка», абмеркавалі алгарытмы аказання першай даўрачэбнай медыцынскай дапамогі.

На працягу ўсяго дня панавала добразычлівая атмасфера. Валанцёры абмяняліся кантактамі і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у трэнінгу, арганізаваным ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж» Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у трэнінгу, арганізаваным ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж»
2017-03-16