.

Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ

Гэта светлае свята збліжае народы, дорыць усім станоўчыя эмоцыі і ўсмешкі на тварах. 

21 сакавіка студэнты БарДУ ў культурна-творчым цэнтры святкавалі Наўруз Байрам. Першым студэнтаў павіншаваў прарэктар па выхаваўчай рабоце П. І. Папко. А пасля пачалося падарожжа ў Туркменістан. Як жа шмат таленавітых і крэатыўных студэнтаў у нашым універсітэце! Кампазіцыяй на дутары «Кечпелек» парадаваў Сахыберды Джафараў. Далей гледачам быў прадстаўлены туркменскі танец «Каракумы». Мулькаман Мухамметбердыеў, Акмурад Хамраеў, Чынгіс Байрамаў і Аляксандр Панькоў ажывілі публіку запальнымі песнямі, і ім немагчыма было не паапладзіраваць. Пазнаёмілі з беларускай культурай вакалісткі ансамбля «Музычны Гасцінец», які выканаў песню «Даставай, Язэп, гармонiк». 

Але далей было самае цікавае. Мулькаман Мухамметбердыеў разам з дзяўчатамі- беларускамі пагрузілі нас усіх у індыйскую культуру і станцавалі для нас запальны танец. Трохі жартаў, усмешак і пазітыву дадаў жартоўны нумар «All stars». 

Усім вядома, што вясна ― пара кахання, таму нумар Наталлі Пратасевіч разам з харэаграфічным калектывам «Імпрэза» быў таксама для нас вясновым падарункам. Наталля выканала кампазіцыю «Каліна».

Гарачым танцам ажывілі публіку слухачы курсаў рускай мовы з Камеруна і Турцыі, выканаўшы сучасны танец. А запальны флэш-моб туркменскіх і беларускіх студэнтаў зарадзіў залу пазітыўнымі эмоцыямі і падарыў ўсмешкі ўсім гасцям свята. 

Яшчэ адным з галоўных атрыбутаў свята Наўруз Байрам з'яўляецца падрыхтоўка святочных пачастункаў. Студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, падтрымліваюць гэтую традыцыю, і ў дзень святкавання зладзілі выставу-прэзентацыю «На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў — усіх частуем!». Усе, хто наведаў выставу, не толькі ўбачылі туркменскія кулінарныя шэдэўры, але і з задавальненнем пакаштавалі чак-чак, самсу, дограму, пішме і многія іншыя нацыянальныя стравы. Гэта было сапраўды святочна, смачна і прыгожа!

Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ Наўруз Байрам – свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім свеце, прайшло у БарДУ
2017-03-24