.

Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта

17 лютага на стадыёне Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды «Здароўе» сярод работнікаў універсітэце. У свяце прыняло ўдзел каля 85 чалавек. Зборныя каманд ад кожнага факультэта змагаліся за права быць лепшымі на дыстанцыі. Праграма спаборніцтваў складалася з сустрэчнай эстафеты, асабістага першынства сярод мужчын і жанчын, дзіцячага старту, а таксама крэатыўнага конкурсу сярод заўзятараў на лепшую «Снежную бабу», які згуртаваў камандны дух нашых удзельнікаў і задаў пазітыўную атмасферу свята.

На спартыўнай пляцоўцы панавала святочная атмасфера, творчымі калектывамі ўніверсітэта была арганізавана культурна-адукацыйная праграма, якая зараджала пазітыўнымі эмоцыямі і баявым настроем перад стартам.

Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Сустрэчная эстафета:
1 месца - Каманда адміністрацыі і супрацоўнікаў універсітэта
2 месца - Каманда факультэта педагогікі і псіхалогіі
3 месца - Каманда інжынернага факультэта
4 месца - Каманда факультэта эканомікі і права
5 месца - Каманда факультэта славянскіх і германскіх моў

Асабістае першынство:

Мужчыны

Жанчыны:

1 месца – Крыштоп Уладзімір

1 месца – Бiзюкова Таццяна

2 месца – Iцэнка Аляксандр

2 месца – Януш Людміла

3 месца – Наліўка Алег

3 месца – Гiзун Юлія

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта, дзеці, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах, былі ўзнагароджаны салодкім прызам.

Падвядзенне вынікаў скончылася прыемным чаяваннем за круглым сталом.

Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта Лыжныя гонкі ў праграме круглагадовай спартакіяды«Здароўе» сярод работнікаў універсітэта
2018-02-21