.

У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года

У канцэртна-актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых выпускнікоў «Развітанне з Alma mater».

Па добрай традыцыі адкрыў ўрачыстае мерапрыемства рэктар БарДУ, прафесар Васіль Іванавіч Качурка, які павіншаваў выпускнікоў з паспяховым завяршэннем навучання ва ўніверсітэце, падкрэсліў значнасць іх дасягненняў і сказаў шмат добрых слоў з пажаданнямі поспеху.

У гэтым годзе ў намінацыях «Вучэбная і навукова-даследчая дзейнасць», «Грамадская дзейнасць», «Культурна-творчая дзейнасць» і «Спартыўная дзейнасць» падзякамі былі ўзнагароджаны 114 студэнтаў. Таксама ў рамках ўрачыстай цырымоніі былі падведзены вынікі конкурсу «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ» (сезона люты–май 2018 года). Пераможцам конкурснага праекта былі ўручаны дыпломы і грашовыя сертыфікаты.

Асаблівай і напоўненай пазітыўнымі эмоцыямі была канцэртная праграма мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці БарДУ, у якой выступалі і выпускнікі – удзельнікі харэаграфічнага калектыву «Імпрэза», груп сучаснага танца «D-slaves» і «JMLV», клуба «Я і гітара», вакальнай групы «Фольк-мажор», народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец», народнай студыі эстраднай песні «Талент» і народнага тэатра моды «Світа».

Дзякуючы арыгінальным творчым падарункам, шматлікім віншаванням, цёплым і шчырым словам, якія гучалі ў адрас выпускнікоў, урачыстае мерапрыемства стала для кожнага з іх яркім завяршэннем насычанага і захапляючага студэнцкага жыцця ў сценах Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Імёны і прозвішчы лепшых выпускнікоў ужо ўпісаны ў гісторыю роднай альма-матэр, а іх фатаграфіі размешчаны на старонках Ганаровай кнігі.

У добры шлях, выпускнік БарДУ-2018! Далейшых поспехаў табе на жыццёвым шляху!

У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года У Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэце ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2018 года
2018-05-31