.

Экскурсія па месцах, якія натхнялі да творчасці А.Міцкевіча

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БарДУ арганізавала экскурсійную паездку для актывістаў па зямлі, якая натхняла Адама Міцкевіча.

У ходзе экскурсійнай паездкі студэнты наведалі музей-сядзібу Адама Міцкевіча ў в. Завоссе, а таксама дом-музей паэта ў Навагрудку. Асаблівыя ўражанні студэнты атрымалі ад пейзажаў Замкавай гары, на схілах якой размяшчаецца Навагрудскі замак, унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі сярэднявечча.

Невялікая вёска Завоссе назаўжды ўвайшла ў гісторыю сусветнай культуры як месца, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч. У фальварку Завоссе прайшлі першыя гады жыцця Адама Міцкевіча. Праз некаторы час творчы геній створыць цудоўныя балады, вершы і паэмы, навеяныя народнымі песнямі і паданнямі, напоўненыя мілымі вобразамі роднага краю.

Падводзячы вынікі экскурсіі, студэнты адзначылі, што набылі шмат новых ведаў і змаглі на свае вочы ўбачыць тыя месцы, што натхнялі паэта.

Экскурсія па месцах, якія натхнялі да творчасці А.Міцкевіча Экскурсія па месцах, якія натхнялі да творчасці А.Міцкевіча Экскурсія па месцах, якія натхнялі да творчасці А.Міцкевіча
2018-10-09