.

Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018!

У займальнае касмічнае падарожжа, напоўненае неверагоднымі эмоцыямі, энергіяй маладосці і крэатывам, ператварыўся ў гэтым годзе фінальны гала-канцэрт юбілейнага фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў першага курса, які праходзіў пад дэвізам «Узлятай на крылах таленту!».

Толькі самыя яркія нумары былі прадстаўлены ў конкурсных намінацыях «Вакальная і інструментальная творчасць», «Тэатральная творчасць», «Тэатр моды», «Харэаграфія», «Літаратурная творчасць», «Канферанс». Першакурснікі стараліся заваяваць сэрцы гледачоў і здзівіць сваім выступленнем справядлівае і кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выпускнікі ўніверсітэта розных гадоў, пераможцы праекта-конкурсу «Таленты БарДУ» Іван Кулеш, Дар'я Мазур, Юлія Лайша, Анастасія Мацкевіч і старшыня журы, прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І. Папко.

Па-за конкурснай праграмай з 15-годдзем фестываль «Таленты БарДУ» павіншавалі навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і крэатыў-каманды факультэтаў універсітэта.

Прыемным і хвалюючым момантам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання, падчас якой былі вызначаны ўладальнікі звання «Лаўрэат фестывалю-конкурсу» і шчаслівы ўладальнік прыза сімпатый канкурсантаў «Дастойны сапернік». Таксама фіналістаў чакалі спецыяльныя прызы ад аўтара ўніверсітэцкага праекта, начальніка аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў А.В. Яцкевіч, сакратара ПА ГА «БРСМ» БарДУ К.М. Яўцюшына і партнёраў фестывалю: кампаніі шведскай касметыкі «Oriflame», кандытарскай «Dolce Vita», мастацкай майстэрні «Рамейка», «Піца Італьяна», крамы «Red камп’ютэр-сэрвіс», кінатэатра «Зорка».

У фінальнай частцы гала-канцэрта вырашылася і галоўная інтрыга фестывалю. Рэктар універсітэта В.І. Качурка ўручыў кубак Гран-пры самаму таленавітаму ўдзельніку конкурснай праграмы. Па рашэнні журы ім стаў Дзмітрый Еўстраценка, які бліскуча выканаў на раялі папулярную кампазіцыю з серыяла «Гульня прастолаў».

Юбілейнае свята студэнцкай творчасці, падрыхтаванае рэжысёрска-пастановачнай групай аддзела культуры і творчасці, адбылося! Віншуем усіх фіналістаў і пераможцаў XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! і чакаем новых сустрэч на ўніверсітэцкай сцэне!

Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018! Фінал XV фестывалю-конкурсу #ТалентыБарДУ-2018!
2018-10-23