Студэнт БарДУ Міхаіл Альшэўскі прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурса.

У Пінску на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурса «Студэнт года-2018».

У дадзеным конкурсе змагаліся за першынство прадстаўнікі чатырох універсітэтаў Брэсцкай вобласці. БарДУ на конкурсе прадстаўляў студэнт 2-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Міхаіл Альшэўскі.

У ходзе конкурснай праграмы студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень артыстызму, інтэлектуальных здольнасцяў і прамоўніцкага мастацтва.

Гледачы з авацыямі ацэньвалі старанні канкурсантаў, ад чаго ў зале панавала атмасфера сапраўднага свята і студэнцкага запалу.

Па выніках конкурсу Міхаіл Альшэўскі атрымаў дыплом «За імкненне да перамогі».

Віншуем!

2018-11-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ