.

Універсітэцкая лыжня – 2019

2 лютага ў БарДУ прайшло свята па лыжных гонках сярод работнікаў універсітэта. На старт выйшлі выкладчыкі і работнікі ўніверсітэта.

Праграма мерапрыемства была разнастайнай — ад духу суперніцтва да творчасці. Па выніках эстафетнай гонкі 4 х 100 м першай фінішавала каманда факультэта педагогікі і псіхалогіі, другімі - факультэт эканомікі і права, і бронзавы медаль у руках работнікаў універсітэта і структурных падраздзяленняў.

Паказаўшы добрыя вынікі на фінішы, удзельнікі паказалі згуртаванасць калектыву ў творчым конкурсе «Парася Фунцік», дзе яны зляпілі сімвал года і творча яго прадставілі. Затым усе жадаючыя змаглі прадэманстраваць сваё трапнае пападанне валёнка ў квадрат.

Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба, салодкімі прызамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БарДУ.

Універсітэцкая лыжня – 2019 Універсітэцкая лыжня – 2019 Універсітэцкая лыжня – 2019 Універсітэцкая лыжня – 2019 Універсітэцкая лыжня – 2019 Універсітэцкая лыжня – 2019
2019-02-11