.

Дыпломам I ступені у рэспубліканскім конкурсе метадычных матэрыялаў узнагароджаны аўтарскі калектыў БарДУ

Аўтарскі калектыў БарДУ ў складзе прарэктара па выхаваўчай рабоце П.І. Папко, начальніка аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І.С. Булыгі, метадыста аддзела выхаваўчай работы з моладдзю М.М. Матчэні ўзнагароджаны дыпломам I ступені па выніках рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак у намінацыі «Рэгіянальныя ініцыятывы ў сістэме бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі Рэспублікі Беларусь».

Конкурс метадычных матэрыялаў праходзіў у рамках XVIII рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Для ўдзелу ў конкурсе аўтарскім калектывам была прадстаўлена метадычная распрацоўка «Рэгіянальныя ініцыятывы як інструмент у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

ВІНШУЕМ!!!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

Дыпломам I ступені у рэспубліканскім конкурсе метадычных матэрыялаў узнагароджаны аўтарскі калектыў БарДУ Дыпломам I ступені у рэспубліканскім конкурсе метадычных матэрыялаў узнагароджаны аўтарскі калектыў БарДУ
2019-04-23