.

БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту

БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту ў рамках XVIII рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках Года малой радзімы.

На пляцоўках выставачнага комплексу «Белэкспа» з 16 па 19 красавіка прайшла XVIII рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы.

У выставе прынялі ўдзел установы вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстановы дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел міністр адукацыі І. В. Карпенка і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе арганізатарамі экспазіцыі БарДУ наведвальнікам выставы былі прадстаўлены 35 метадычных матэрыялаў, артыкулаў і праектаў па дадзенай тэматыцы, прэзентацыі напрамкаў дзейнасці ўніверсітэта «БарДУ – старт да поспеху!», інтэрактыўныя прэзентацыі «Час дзейнічаць!», «Малая радзіма вачыма розных пакаленняў», «Відэасалон» «У падзяку Вялікай Перамозе!», студэнцкая майстэрня па вырабе лялькі-сувеніра «Зямля пад белымі крыламі», майстар-клас «За свет без вайны ветэранам дзякуем!», інфарм-дайджэст «#Я выбіраю ЗДАРОЎЕ. #Я выбіраю СПОРТ», відэарэцытацыя «Спадчыну ведай! Наватарам будзь!» і інш.

Суправаджалі выставу БарДУ начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І.С. Булыга, метадыст аддзела выхаваўчай работы з моладдзю М.М. Матчэня, магістрантка М. Святошчык, студэнты інжынернага факультэта А. Варонік і І. Разумоўскі, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі А. Ефімовiч.

Наведвальнікі выставы з цікавасцю ўдзельнічалі ў прэзентацыях і віктарынах, вывучалі буклеты аб універсітэце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту БарДУ ўзнагароджаны дыпломам II ступені за эфектыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту
2019-04-23