Дыплом II ступені ў фінале II рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ВНУ (г.Мінск)

З пераканаўчай перамогай 10 снежня 2010 года вярнуліся з Мінска студэнты Баранавіцкага Дзяржаўнага ўніверсітэта – удзельнікі народнага тэатра моды “Світа”, фіналісты ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе. Фінал агляду-конкурсу студэнцкіх праектаў “З гонарам за мінулае, з клопатам аб сучаснасці, з верай у будучыню” прайшоў на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта” (г.Мінск). У конкурснай абароне праектаў-фіналістаў прымалі ўдзел лепшыя ВНУ Рэспублікі.

Праект “Белыя росы” народнага тэатра моды “Світа” (кіраўнік – М. Лукашэвіч) прызнаны лепшым сярод супернікаў і атрымаў Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Студэнцкая творчасць”.

Творчая каманда студэнцкага культурна-творчага цэнтра БарДУ і стваральнікі праекта “Белыя росы” дзякуюць тых, хто задзейнічаны ў праекце, а таксама адміністрацыю ўніверсітета за дапамогу, падтрымку і стварэнне спрыяльных умоў для творчасці.

Перамога ўдзельнікаў праекта “Белыя росы” – гэта перамога БарДУ!

2010-12-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ