«Тыдзень лесу»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» студэнты ўстановы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт", члены рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту, навучэнцамі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі каледж будаўнікоў», навучэнцамі дзяржаўнай установа адукацыі «Сярэдняя школа №20 г.Баранавічы» прынялі ўдзел у пасадцы дрэў і добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Урочышча Гай» (г. Баранавічы).

Сумесна з работнікамі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Баранавіцкага лясніцтва" маладыя дзяўчаты і юнакі высадзілі каля 100 саджанцаў хвоі, дапамаглі навесці парадак, прыбраць смецце на прылеглым да комплексу ўчастку.

Далучайцеся!

2023-04-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ