Шоу-конкурс «Містэр БарДУ-2011»

23 лютага ў Дзень Абаронцаў Айчыны ў культурна-творчым цэнтры ўніверсітэта адбыўся грандыёзны шоу-конкурс «Містэр БарДУ-2011». Словы віншаванняў ў гэты вечар былі адпраўлены галоўнаму мужчыне нашага ўніверсітэта - рэктару БарДУ, прафесару Васілю Іванавічу Качурка, які заўсёды ў штурвала, у люб ое надвор'е вядзе наш універсітэцкі карабель да заваявання новых ведаў.

Сем адважных рыцараў, джэнтльменаў, прадстаўнікоў чатырох факультэтаў і трох інтэрнатаў змагаліся за права атрымаць ганаровы тытул. Удзельнікі прадстаўлялі на суд гледачоў і журы відэапрэзентацыі, у як іх праслаўлялі свой факультэт і інтэрнат, рыхтавалі рамантычныя прызнанні ў каханні, дэманстравалі свае спартыўныя дадзеныя, а ў конкурсе « Містэр Крэатыў » дзяліліся з гледачамі сваімі захапленнямі і творчымі здольнасцямі.

Нялёгкая задача стаяла перад шаноўным журы - выбраць лепшага з лепшых. Па выніках конкурсу тытул «Віцэ-містэр БарДУ-2011» атрымаў прадстаўнік інжынернага факультэта Аляксандр Альшэўскі, «Містэрам БарДУ-2011» стаў студэнт педагагічнага факультэта Станіслаў Малышаў.

Канкурсанты апраўдалі чаканні гледачоў і журы - усё атрымалі масу задавальнення і выдатнага настрою.

2011-02-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ