Хвіліна маўчання, прымеркаваная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Работнікі і студэнты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання, прымеркаванай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы ўспамінаем кожнага трэцяга загінулага. У той страшнай вайне больш за 11,6 тыс.беларускіх гарадоў і вёсак пацярпелі ад нацысцкіх варвараў, звыш 216 вёсак спалены фашыстамі дашчэнту і не адноўлены па гэты дзень.

Беларусь памятае ўсіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто цаной свайго жыцця выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто цяпер жыве.

https://www.belta.by/society/view/vsebelorusskaja-minuta-molchanija-projdet-segodnja-v-1200-573099-2023/#bounce

2023-06-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ