З 16 па 19 чэрвеня 2011 года ў г. Бяла Подляска (Польшча) прайшоў VIII Міжнародны студэнцкі фестываль валейбола ў якім прымалі ўдзел шэсць жаночых і шэсць мужчынскіх каманд з Польшчы, Украіны і Беларусі.

У фестывалі валейбола з 16 па 19 чэрвеня 2011 года ў г. Бяла Подляска (Польшча) прымалі ўдзел шэсць жаночых і шэсць мужчынскіх каманд з Польшчы, Украіны і Беларусі. Мужчынская і жаночая зборныя па валейболу Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта на фестываль былі запрошаны ўпершыню і зарэкамендавалі сябе, як перспектыўныя і мэтанакіраваныя спарцмены. На працягу трох дзён Баранавіцкія валейбалісты спаборнічалі з лепшымі ўніверсітэцкімі камандамі ў гарадах Чарнаўцы, Роўна, Цярнопаль, Луцк (Украіна), а таксама з польскімі камандамі з такіх гарадоў як: Бяла Подляска, Люблін, Чэстахова, Астравец. Па выніках праведзеных гульняў былі выяўлены і ўзнагароджаны лепшыя спарцмены фестывалю. У камандзе БАРДУ лепшымі спарцменамі прызнаны: КУДРАВЕЦ Дар'я (студэнтка 3 курсу ФЭП ) і ВАСІЛЕЎСКІ Раман (студэнт 2 курсу завочнага аддзялення ФЭП ).

Міжнародны студэнцкі фестываль спрыяў усталяванню сяброўскіх адносін і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. Студэнты атрымалі добры спартыўны вопыт, зарад дадатных эмоцый і ўражанняў, а таксама магчымасць далейшага супрацоўніцтва.

2011-06-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ