Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
9 Мая… Дзень Перамогі… Асаблівае свята. Велічны і ўрачысты, гэты дзень заўсёды будзе нагадваць нам, якой цаной заваяваны мір на зямлі. Пра гэта памятаюць і студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.
Сёння яны выйшлі на святочную плошчу, каб сказаць дзякуй ветэранам за мірнае неба над галавой і ўручыць ім віншавальныя паштоўкі з самымі шчырымі віншаваннямі і словамі падзякі.
2018-05-11
У дні святкавання Вялікай Перамогі ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў вечар патрыятычнай песні «Ад песні сэрцу было цесна, яна вяла на смяротны бой».
Студэнты выканалі песні ваенных гадоў, якія дапамагалі салдатам у цяжкія хвіліны, а ў тых, хто іх чакаў, песні ўсялялі надзею, што іх блізкія і родныя абавязкова вернуцца з Перамогай. Менавіта ў такіх песнях людзі чэрпалі душэўныя сілы.
Год малой радзімы – добрая нагода звярнуць увагу на родныя месцы, што і зрабілі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22.
На выставе «Мой родны кут» прадстаўлены аматарскія фатаграфіі студэнтаў, у якіх яны выказалі любоў да сваёй малой радзімы, сваё захапленне беларускімі краявідамі, гарадамі і пасёлкамі.
2018-05-07
Добрую справу зрабілі студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта. З вялікім энтузіязмам прынялі ўдзел ва ўборцы гісторыка-культурнага сквера па вул. Куйбышава ў г. Баранавічы.
2018-05-04
26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) адбылася найбуйнейшая ў гісторыі сусветнай атамнай энергетыкі аварыя. Такія трагедыі нельга забываць, пра гэта трэба казаць, каб у будучыні не здзейсніць падобных памылак.
Менавіта з гэтай мэтай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, на якім студэнтам быў паказаны шэраг відэафільмаў і праведзены дыялог з аўдыторыяй: чаму адбылася аварыя, наступствы аварыі і хто ў гэтым вінаваты?
2018-04-28
У рамках тэматычнага тыдня па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла інтэрактыўная пляцоўка «Мой стыль жыцця – здароўе». Студэнты атрымалі карысную інфармацыю аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця і з вялікім азартам прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце «Бягом за здароўем».
У чарговы раз студэнты пераканаліся ў тым, што для падтрымкі здароўя неабходна выконваць некалькі нескладаных правіл: здаровае харчаванне, паўнавартасны адпачынак, адмова ад шкодных звычак і занятак спортам. «Здаровымі ў будучыню» – такі дэвіз студэнтаў, якія пражываюць у нашым інтэрнаце.
2018-04-11
Згодна старой добрай традыцыі, калі ў «чысты» чацвер зрабіць генеральную ўборку жылых памяшканняў і памыцца да ўзыходу сонца, то цэлы год будзе чысціня ў доме і будзеце здаровыя. Менавіта ў гэты дзень чалавек павінен расстацца са сваімі страхамі, праблемамі і грэшнымі думкамі, ачысціць не толькі жыллё, але і душы. Гэта і зрабілі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.
На працягу ўсяго дня праходзіла акцыя «Чысты дом», а вечарам сабраліся разам на мерапрыемстве «Чысты дом – чыстыя думкі», на якім даведаліся шмат цікавых абрадаў і звычаяў, звязаных з «чыстым» чацвяргом, і падвялі вынікі акцыі.
2018-04-06
З мэтай павышэння дасведчанасці студэнтаў аб глабальнай эпідэміі туберкулёзу і намаганнях па яе ліквідацыі, аб метадах прафілактыкі і барацьбы з ёй прайшла гадзіна здароўя «Спынім туберкулёз разам» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.
Па выніках мерапрыемства праведзена анкетаванне. Выявілі, што 87% з прысутных ведаюць аб асноўных сімптомах, спосабах заражэння і мерах прафілактыкі туберкулёзу.
2018-03-29
У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў адзін з самых маляўнічых, яркіх і эмацыйных конкурсаў «Міс інтэрната-2018».
Выдатныя нумары, добрая падрыхтоўка, мора эмоцый. Застацца абыякавым было проста немагчыма. У зале адчувалася атмасфера вялікага свята, канкурсанткі былі лепшыя з лепшых: артыстычныя, творчыя, крэатыўныя і проста прыгажуні! У кожнай удзельніцы была група падтрымкі.
Па выніках конкурсаў і выпрабаванняў па рашэнні журы ўладальніцай запаветнай кароны «Міс інтэрната-2018» удастоена ЮЛІЯ ЗАПАСНІК. Тытул «Міс інтэрната-online» заваявала Вераніка Кахавец.
2018-03-16
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла турнір-віктарына «Знаўцы Канстытуцыі».
Калі была прынятая Канстытуцыя і ў чым яе сутнасць? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі студэнты і тым самым зрабілі выснову: ведаць Канстытуцыю павінны ўсе людзі, бо Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны закон нашай краіны. Закон, па якім жывём пад мірным небам, з якім звязваем свае самыя смелыя планы і надзеі.
Садчанка Марыя Максімаўна Старшыня студэнцкага савета інтэрната
Захарка Лізавета Аляксееўна Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната
Муравейка Паліна Аляксандраўна Сакратар студэнцкага савета інтэрната
Палош Рыта Васільеўна Мадэратар
Тонкая Лізавета Алегаўна Кіраўнік інфармацыйнага сектара
Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара
Квецень Карына Генадзьеўна Кіраўнік прававога сектара
Медыкава Дар'я Аляксандраўна Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця
Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна Кіраўнік культурна-творчага сектара
Нарэйка Паліна Юр'еўна Стараста 1 паверха
Маркава Марыя Сяргееўна Стараста 2 паверха
Палтарыхіна Дар'я Максімаўна Стараста 3 паверха
Мішукова Лізавета Міхайлаўна Стараста 4 паверха
Зінавук Надзея Леанідаўна Стараста 5 паверха
Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі Прадстаўнік замежных студэнтаў
Філіпенка Віялета Сяргееўна Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»
Круковіч Марыя Аляксандраўна Кіраўнік гуртка «Hobby club»
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ