.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам «У адказе за свае ўчынкі»

З мэтай выхавання ў непаўналетніх студэнтаў адказнасці за свае ўчынкі, усведамленне неабходнасці і абавязковага выканання законаў, у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС Т. М. Доргуш, якая правяла актуальную і карысную гутарку аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў і належных паводзінах студэнтаў.

Азнаёміла з асноўнымі палажэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх грамадзян за хуліганства, крадзеж, махлярства, вымагальніцтва, распіццё спіртных напояў і курэнне ў грамадскіх месцах, безбілетны праезд у грамадскім транспарце, захоўванне, ужыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў.

«Законы патрэбныя не толькі для таго, каб палохаць грамадзян, але і для таго, каб дапамагаць ім».

Сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам «У адказе за свае ўчынкі» Сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам «У адказе за свае ўчынкі»

2018-09-26

«Дарогу маладым і актыўным!» 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў форум, які сабраў першакурснікаў, што пражываюць у інтэрнаце, і даў ім магчымасць пазнаёміцца, аб’яднацца і прадэманстраваць свае здольнасці.

Усё прайшло на выдатна, эмоцыі перапаўнялі ўдзельнікаў форума! І наперадзе новыя сумесныя праекты!

«Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!»  «Дарогу маладым і актыўным!» 

2018-09-19

«Жыццё варта таго, каб жыць»

«Тваё жыццё — твой выбар»! Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Педагог-псіхолаг В.М. Бабылёва правяла псіхалагічны трэнінг, прадэманстравала сацыяльны відэаролік і накіравала на пазітыўны лад усіх прысутных на мерапрыемстве.

«Жыццё варта таго, каб жыць» «Жыццё варта таго, каб жыць» «Жыццё варта таго, каб жыць» «Жыццё варта таго, каб жыць» «Жыццё варта таго, каб жыць» «Жыццё варта таго, каб жыць»

2018-09-11

Жыць дружна і па правілах!

Жыццё ў інтэрнаце вул. Убарэвіча, 22, у новым навучальным годзе пачалося для першакурснікаў з сустрэчы з адміністрацыяй і актывам інтэрната, на якой студэнты азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах і іншымі дакументамі, якія рэгламентуюць правілы пражывання ў інтэрнаце. Таксама ім распавялі аб традыцыях інтэрната, рабоце студэнцкага савета інтэрната, адказалі на пытанні, зададзеныя студэнтамі.

Жыць дружна і па правілах! Жыць дружна і па правілах! Жыць дружна і па правілах! Жыць дружна і па правілах!

2018-09-07

Інтэрнат — мой дом

Арганізавана і згуртавана прайшла кампанія па засяленні студэнтаў у інтэрнат па вул. Убарэвіча, 22. Адміністрацыя і актыў інтэрната прыязна прынялі студэнтаў, азнаёмілі з правіламі пражывання ў інтэрнаце.

Яшчэ няўпэўненыя, але шчаслівыя першакурснікі добраўпарадкоўваюць сваё новае жыллё і ўліваюцца ў новую сям’ю — інтэрнат. Старшакурснікі з задавальненнем дапамагаюць першакурснікам, дзеляцца ўражаннямі аб студэнцкім жыцці ў інтэрнаце.

Спадзяёмся, што кожны вывучыць карысны ўрок, знаходзячыся ў інтэрнаце, і набярэцца карысных навыкаў, а таксама верым, што інтэрнат стане для іх сапраўды другім родным домам і студэнцкае жыццё пройдзе ў выдатных умовах і сяброўскай атмасферы.

Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом Інтэрнат — мой дом

2018-09-05