Філіял кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін на базе ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».

Філіял, створаны на базе Адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» (ААТ «БААЗ») у 2023г., з'яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.

Асноўнай мэтай работы філіяла кафедры ААТ «БААЗ» з'яўляецца ўмацаванне сувязей універсітэта з вытворчасцю і ўзмацненне практычнай накіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасцях «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Тэхналогія машынабудавання» і «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій», замацаванне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, фармаванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў, выкарыстанне навукова-вытворчай базы для ажыццяўлення навукова-даследчых работ студэнтаў інжынернага факультэта.

Магчымасці Філіяла кафедры могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе пры вывучэнні навучальных дысцыплін, праходжанні вытворчай практыкі.

Задачы філіяла кафедры:

  • забеспячэнне адукацыйнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасцях інжынернага профілю агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі;
  • фарміраванне прафесійных кампетэнцый асоб, якія навучаюцца па спецыяльнасцях інжынернага профілю агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі;
  • узмацненне практычнай накіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў у мэтах задавальнення патрэбнасцей прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну і Рэспублікі Беларусь у спецыялістах у галіне машынабудавання;
  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць адаптацыі бедуючых спецыялістаў у працэсе навучання да канкрэтных вытворчых умоў, атрыманню імі навыкаў работы ў працоўным калектыве;
  • забеспячэнне вытворчай і тэхналагічнай практыкі, курсавога, дыпломнага праектавання на матэрыялах ААТ «БААЗ»;
  • павышэнне прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры праз абмен вопытам практычнай і навуковай дзейнасці;
  • арганізацыя і правядзенне сумесных прыкладных навуковых даследаванняў, укараненне ў вытворчасць і адукацыйны працэс вынікаў навуковых даследаванняў навучэнцаў і прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры;
  • падрыхтоўка публікацый навуковага і практычнага характару па выніках сумеснай навукова-даследчай работы.

Дзейнасць Філіяла кафедры ажыццяўляецца па наступных напрамках:

  • адукацыйная:
    • правядзенне вучэбных заняткаў па дысцыплінах кафедры;
    • кіраўніцтва вытворчай і пераддыпломнай практыкай студэнтаў;
  • навукова-метадычная:
    • метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу;
    • рэцэнзаванне навучальных праграм, вучэбна-метадычных комплексаў, дапаможнікаў і іншых выданняў, у тым ліку ў электронным выглядзе;
    • удасканаленне зместу вучэбных дысцыплін і методык іх выкладання;
  • навукова-даследчая:
    • ініцыяванне навуковых даследаванняў;
    • кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў;
    • прапаганда навуковых ведаў;
    • падрыхтоўка матэрыялаў да публікацый у навуковых часопісах і зборніках тэзісаў канферэнцый;
    • удзел ва ўкараненні вынікаў даследаванняў у практыку;
  • выхаваўчая:
    • удзел у прафесійнай арыентацыі студэнтаў;
    • фарміраванне прафесійных, сацыяльных і асобасных кампетэнцый студэнтаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, спецыялізацыяй, забеспячэнне ўзаемадзеяння з прафесійным асяроддзем;
    • фарміраванне агульнага і прафесійнага светапогляду будучых спецыялістаў.
Філіял кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін на базе ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» Філіял кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін на базе ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» Філіял кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін на базе ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» Філіял кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін на базе ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ