На кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання інжынернага факультэта функцыянуе лабараторыя высокаэнергетычных метадаў умацавання, якая размяшчаецца па вул. Паркавая, 62.

Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў умацавання ўключае ў сябе спецыялізаваныя кабінеты: «Іённа-плазменнага азатавання», «Матэрыялазнаўства», «Метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі», «Нарміравання дакладнасці».

У лабараторыі праводзяцца заняткі ў навучальных групах спецыяльнасцей 1-36 01 01 «Тэхналогія машынабудавання»; 1-36 07 02 «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій»; 1-74 06 01 «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці»; 1-27 01 01 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»; 1-36 80 02 «Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні».

Мэты функцыянавання лабараторыі:

  • забеспячэнне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі сучаснага канкурэнтаздольнага спецыяліста;
  • вучэбна-лабараторнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па інжынерных і эканамічных спецыяльнасцях.

Задачы лабараторыі:

  • арганізацыя і правядзенне лабараторных і практычных заняткаў, навуковых даследаванняў інжынернага профіля;
  • выкананне навукова-даследчых праектаў, у рамках навукова-тэхнічных праграм, па заказах арганізацый рэгіёну;
  • інфармацыйнае і навукова-тэхнічнае забеспячэнне навуковых даследаванняў, практычнай дзейнасці, выканання выпускных кваліфікацыйных работ і падрыхтоўкі дысертацый навучэнцаў, магістрантаў і аспірантаў універсітэта;
  • развіццё супрацоўніцтва з вядучымі прадпрыемствамі прамысловасці рэгіёна ў сферы даследаванняў і навучання ў галіне перспектыўных метадаў умацавання металічных і керамічных матэрыялаў;
  • арганізацыя работы па ўкараненні ў навучальны працэс і вытворчасць вынікаў даследаванняў;
  • фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў работы з тэхналагічным абсталяваннем;
  • уцягванне навучэнцаў у аб'яднанні па інтарэсах, якія функцыянуюць на базе лабараторыі;
  • садзейнічанне ўдасканаленню педагагічных тэхналогій, росту навукова-педагагічнай кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры;
  • інфармацыйна-метадычнае і спецыяльнае вучэбна-лабараторнае забеспячэнне навучальных дысцыплін;
  • суправаджэнне прафесарскага-выкладчыцкага складу і кіраўніцтва навучэнцаў па выкананні навукова-даследчай дзейнасці, дыпломнага і курсавога праектавання, дысертацыйных даследаванняў па профілі дзейнасці лабараторыі.

Для вырашэння пастаўленых задач лабараторыя аказвае садзейнічанне ў фарміраванні ў навучэнцаў практычных навыкаў работы інжынера; удзельнічае ў правядзенні навуковых канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па развіцці тэхнічных навук, навуковых даследаванняў навучэнцаў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта; выкананне навукова-даследчых работ у адпаведнасці з зацверджанымі кіраўніцтвам універсітэта планамі НДР на бягучы перыяд; выкананне прыкладных работ у адпаведнасці са заключанымі гаспадарчымі дагаворамі; выкананне навукова-даследчых работ у адпаведнасці з зацверджанымі планамі НДР аспірантаў і магістрантаў інжынернага факультэта, дысертацыйныя даследаванні якіх адпавядаюць навуковай накіраванасці лабараторыі высокаэнергетычных метадаў умацавання.

Інжынер лабараторыі: Малевіч Аляксей Уладзіміравіч
e-mail: malevich-95@mail.ru
Тэлефон: +375 29 202-20-64

Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Лабараторыя высокаэнергетычных метадаў ўмацавання

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ