На кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі інжынернага факультэта працуе лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці.

 Лабараторыя ўключае ў сябе спецыялізаваныя кабінеты: трактараў і аўтамабіляў (аўд. 3/126, 3/110), надзейнасці і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі (аўд. 3/112), агранамічных дысцыплін (аўд. 4/304), машын і абсталявання ў раслінаводстве (аўд. 4/107), машын і абсталявання ў жывёлагадоўлі (аўд. 5/201), праектавання машын і механізмаў і (ауд. 5/212) хіміі (аўд. 3/117).

У лабараторыі праводзяцца заняткі ў навучальных групах спецыяльнасцей "Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці"; "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці"; "Аграномія"; "Тэхналогія машынабудавання"; "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі", "Электронны маркетынг" і "Тэхналогія машынабудавання".

Мэты функцыянавання лабараторыі:

  • забеспячэнне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі навучэнцаў па аграрных і аграінжынерных спецыяльнасцях універсітэта;
  • рэсурснае забеспячэнне адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай работы на кафедры і інжынерным факультэце ўніверсітэта;
  • садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры.

Задачы лабараторыі:

  • арганізацыя і правядзенне лабараторных і практычных заняткаў па навучальных дысцыплінах кафедры;
  • фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў работы з тэхналагічным абсталяваннем;
  • арганізацыя і правядзенне навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры і навучэнцаў;
  • арганізацыя работы па ўкараненні ў навучальны працэс вынікаў навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры і навучэнцаў;
  • садзейнічанне росту навукова-педагагічнай кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры;
  • умацаванне матэрыяльнай і інфармацыйна-метадычнай базы кафедры па накіраванні працы лабараторыі.

Для вырашэння пастаўленых задач лабараторыя выконвае рэсурснае забеспячэнне лабараторных і практычных заняткаў па навучальных дысцыплінах аграінжынернага і аграрнага напрамку; рэсурснае забеспячэнне курсавога і дыпломнага праектавання, дысертацыйных даследаванняў, навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры і навучэнцаў.

Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці Лабараторыя тэхналогій і абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ