Вучэбная лабараторыя трактароў і аўтамабіляў з'яўляецца структурным падраздзяленнем інжынернага факультэта, уваходзіць у склад кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі і размяшчаецца па вул. Паркавай, 62, аўдыторыя 126/3.

Лабараторыю ўзначальвае інжынер кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі В.Н. Майсюк.

Мэтай функцыянавання лабараторыі з'яўляецца стварэнне вучэбнай базы для фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў у сферы дысцыплін спецыяльнасці, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Задачы лабараторыі:

  • арганізацыя і правядзенне лабараторных, практычных заняткаў, а таксама навуковых даследаванняў;
  • арганізацыя работы па ўкараненні ў навучальны працэс і вытворчасць вынікаў навуковых даследаванняў;
  • падбор спецыяльнага абсталявання і вучэбна-метадычных матэрыялаў для навучальных дысцыплін;
  • удасканаленне методык навучання;
  • садзейнічанне развіццю сельскагаспадарчых навук ва ўніверсітэце;
  • пераадоленне ў навучальным працэсе разрыву паміж практычнай і тэарэтычнай адукацыяй пры дапамозе развіцця ў студэнтаў навыкаў працы з тэхналагічным абсталяваннем.

Для вырашэння пастаўленых задач лабараторыя ажыццяўляе навучанне студэнтаў практычным навыкам працы інжынера ў працэсе правядзення лабараторных работ, удзел у падрыхтоўцы і правядзенні навуковых даследаванняў студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.

Дзейнасць лабараторыі накіравана на павышэнне якасці падрыхтоўкі студэнтаў у вучэбна-метадычным і навукова-даследчым кірунках і вучэбных заняткаў.

 

Вучэбная лабараторыя трактароў і аўтамабіляў Вучэбная лабараторыя трактароў і аўтамабіляў Вучэбная лабараторыя трактароў і аўтамабіляў

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ