На кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін інжынернага факультэта функцыянуе лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм, якая размяшчаецца па вул. Паркавая, 62.

Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм створана ў 2023 годзе.

Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм уключае ў сябе спецыялізаваныя кабінеты: «Работызаваных сістэм», «Праграмавання», «Трохмерных тэхналогій».

На базе лабараторыі ажыццяўляецца адукацыйны працэс для навучэнцаў па спецыяльнасцях інжынернага і эканамічнага профілю.

Мэты функцыянавання лабараторыі:

  • забеспячэнне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі сучаснага канкурэнтаздольнага спецыяліста ў галіне інфармацыйных і рабатызаваных тэхналогій;
  • вучэбна-лабараторнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па інжынерных спецыяльнасцях;
  • тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу.

Задачы лабараторыі:

  • тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне арганізацыі і правядзення лабараторных і практычных заняткаў, навуковых даследаванняў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у галіне інфармацыйных і рабатызаваных тэхналогій;
  • фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў работы з абсталяваннем лабараторыі і прымяненнем інфармацыйных тэхналогій;
  • уцягванне навучэнцаў у аб'яднанні па інтарэсах, якія функцыянуюць на базе лабараторыі;
  • інфармацыйна-метадычнае і спецыяльнае вучэбна-лабараторнае забеспячэнне навучальных дысцыплін;
  • тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне выканання навукова-даследчых праектаў у рамках грантавых праграм, а таксама па заказах арганізацый;
  • садзейнічанне ў правядзенні навуковых даследаванняў, выкананні выпускных кваліфікацыйных работ і падрыхтоўкі дысертацый навучэнцаў, магістрантаў і аспірантаў універсітэта;
  • развіццё супрацоўніцтва з вядучымі прадпрыемствамі прамысловасці рэгіёна ў сферы інфармацыйных тэхналогій;
  • арганізацыя работы па ўкараненні ў навучальны працэс і вытворчасць вынікаў даследаванняў;
  • фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў работы з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій;
  • садзейнічанне ўдасканаленню педагагічных тэхналогій, росту навукова-педагагічнай кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры.

Для вырашэння пастаўленых задач лабараторыя аказвае садзейнічанне ў фарміраванні ў навучэнцаў практычных навыкаў работы інжынера; удзельнічае ў правядзенні навуковых канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па развіцці тэхнічных навук, навуковых даследаванняў навучэнцаў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта;выкананне навукова-даследчых работ у адпаведнасці з зацверджанымі кіраўніцтвам універсітэта планамі НДР на бягучы перыяд; выкананне прыкладных работ у адпаведнасці са заключанымі гаспадарчымі дагаворамі; выкананне навукова-даследчых работ у адпаведнасці з зацверджанымі планамі НДР аспірантаў і магістрантаў інжынернага факультэта, дысертацыйныя даследаванні якіх адпавядаюць навуковай накіраванасці лабараторыі інфармацыйных і рабатызаваных сістэм.

Інжынер лабараторыі: Шаповіч Яўген Генадзевіч
e-mail: evgeniy.shapovich@gmail.com
Тэлефон: +375 33 6715380

Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм Лабараторыя інфармацыйных і рабатызаваных сістэм

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ