.

   КАФЕДРА АБСТАЛЯВАННЯ І АЎТАМАТЫЗАЦЫІ ВЫТВОРЧАСЦІ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Багдановіч Ірына Аркадзьеўна

кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: eap.barsu.by

Кафедра заснавана ў 2009 годзе на інжынерным факультэце БарДУ.

Першым загадчыкам кафедры быў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры Калугін Юрый Канстанцінавіч (2009-2013). У цяперашні час загадчыкам кафедрай з'яўляецца кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры Багдановіч Ірына Аркадзьеўна.

Калектыў кафедры налічвае 15 чалавек прафессарска-выкладчыцкага склада, з іх: 2 прафесары, дактары тэхнічных навук, 3 дацэнты, кандыдаты тэхнічных навук, 7 старшых выкладчыка і 3 выкладчыкі (з ix 5 магістры тэхнічных навук). Таксама на кафедры працуюць 3 чалавекі вучэбна-дапаможнага персаналу.

За кафедрай замацавана аспiрантура. У дадзены момант у аспірантуры вучацца 7 чалавек.

На кафедры ідзе падрыхтоўка студэнтаў па дзвюх спецыяльнасцях: 1-36 01 03 Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці і 1-53 01 01 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэссаў (па напрамках).

Кафедра забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм па спецыяльнасцях:

  • 1-36 01 03 Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
  • 1-53 01 01 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў (па напрамках);
  • 1-36 01 01 Тэхналогіі машынабудавання;
  • 1-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (па напрамках);
  • 1-74 06 01 Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці;
  • 1-40 01 02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (па напрамках).

На кафедры чытаюцца 43 дысцыпліны.

Ёсць на кафедры 3 спецыялізаваныя лабараторыі: лабараторыя сістэм аўтаматызаванага праектавання, лабараторыя аўтаматызацыі вытворчасці і лабараторыя металарэзных станкоў і інструментаў, якая знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній». Таксама ёсць спецыялізаваны кабінет па вывучэнні гідрапрывада і гідрапнеўмааўтаматыкі і спецыялізаваны кабінет «Металарэжучыя станкі».

Філіялам кафедры з'яўляюцца і ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній».

Агульная тэма навуковага даследавання «Распрацоўка тэхналогіі і даследаванне механізму ўздзеяння імпульсным магнітным полем на металічныя вырабы з мэтай паляпшэння іх фізіка-тэхнічных уласцівасцяў».

Мэта навукова-даследчай работы - вызначэнне залежнасцяў сілавых і тэмпературных уздзеянняў імпульснага магнітнага поля на складанапрофільную паверхню ўмацоўваемых  сталёвых вырабаў.

Задачы навукова-даследчай работы:

  • падбор канцавых рэжучых інструментаў (свярдзёлкаў, метчыкаў, фрэз і інш.) для правядзення запланаваных даследаванняў;
  • аналіз існуючых метадаў вызначэння электрафізічных уласцівасцяў сталёвых узораў;
  • распрацоўка спосабу даследавання электрафізічных і фізіка-механічных уласцівасцяў ўмацаваных паверхневых слаёў вырабаў, заснаванага на праяўленні скін-эфекту пад уздзеяннем токаў высокай частаты;
  • распрацоўка мадэлі размеркавання цеплавой энергіі ў канічных і востравугольных целах пад уздзеяннем магнітна-імпульснай апрацоўкі;
  • даследаванне ўплыву рэжымаў магнітна-імпульснай апрацоўкі на таўшчыню мадыфікаванага пласта і яго структуру;
  • умацаванне доследных узораў канцавога рэжучага інструмента магнітна-імпульсным уздзеяннем і правядзенне іх вытворчых выпрабаванняў;
  • распрацоўка рэкамендацый па выбары рэжымаў магнітна-імпульснай умацавальнай апрацоўкі выбраных тыпаў канцавога рэжучага інструмента.

 

Адрас:
каб. 411/3, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Багдановіч Ірына Аркадзьеўна
Тэлефон:
(0163) 64 06 71