.

  КАФЕДРА САЦЫЯЛЬНА-ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Дземідовіч Анатоль Віктаравіч
кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:  sdh.barsu.by

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін утворана 1 верасня 2009 года шляхам аб'яднання дзвюх кафедр: кафедры гісторыі і паліталогіі і кафедры філасофіі і сацыялогіі. З 1 верасня 2012 года кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якая мела статус агульнаўніверсітэцкай, увайшла ў склад факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Агульная колькасць працуючых на кафедры ў 2018/2019 навучальным годзе складае 7 чалавек, з іх ПВС 6 чалавек, 1 лабарант. Сярод выкладчыкаў кафедры 5 маюць ступень кандыдата навук.
Навуковая тэма кафедры: «Беларускае грамадства і выклікі глабальнай цывілізацыі: сацыяльна-гуманітарныя аспекты».

ППС кафедры выдадзены і апублікаваныя: 1 вучэбна-метадычны дапаможнік, 11 артыкулаў у навуковых часопісах і 12 артыкулаў у матэрыялах канферэнцый. У навукова-практычных мерапрыемствах рознага ўзроўню супрацоўнікамі кафедры зроблены 17 дакладаў. Пад кіраўніцтвам ППС кафедры апублікавалі артыкулы і выступілі на канферэнцыях 15 студэнтаў.

Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Дземідовіч Анатоль Віктаравіч
Тэлефон:
(0163) 50 91 01