.

  КАФЕДРА ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І ТЭХНАЛОГІЙ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Дубешка Наталля Рыгораўна
кандыдат педагагічных навук

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:  pe.barsu.by

Кафедра дашкольнай адукацыі і тэхналогій установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» створана ў 2015 годзе на факультэце педагогікі і псіхалогіі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Савета ўніверсітэта шляхам аб’яднання дзвюх кафедр: дашкольнай і музычнай адукацыі і кафедры тэхналогіі і выяўленчага мастацтва.

Забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм па спецыяльнасцях першай ступенi вышэйшай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі:

  • 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя;
  • 1-02 06 04 Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва;
  • і па адмысловасці перападрыхтоўкі на аснове вышэйшай адукацыі ў ІПКіП універсітэта: 1-01 03 72 Дашкольная адукацыя;
  • а таксама па спецыяльнасцi 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры налічвае 14 чалавек, з іх 1 прафесар, доктар педагагічных навук, 4 кандыдаты педагагічных навук, 8 старшых выкладчыкаў і 1 выкладчык.

За кафедрай у 2019/2020 навучальным годзе замацавана 55 вучэбных дысцыплін.

Навукова-даследчая тэма кафедры – «Фарміраванне гнуткiх кампетэнцый (soft-skills) будучых педагогаў» (кіраўнік Н.Р. Дубешка, канд. пед. навук).

Удасканаленне якасці навучальнай, навукова-даследчай, творчай і выхаваўча-ідэалагічнай работы выкладчыкаў і студэнтаў ажыццяўляецца праз арганізацыю і правядзенне прыкладных даследаванняў у структурных падраздзяленнях кафедры: філіяла кафедры на базе ўстановы дашкольнай адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Баранавічы», навучальнай лабараторыі дашкольнай адукацыі, студэнцкай навуковай секцыі, лабараторыі тэхналогіі швейнай вытворчасці, лабараторыі тэхналогіі харчовай вытворчасці, творчага аб’яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт», гуртка дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Маюцца спецыялізаваныя навучальныя памяшканні: аўдыторыя народных рамёстваў, аўдыторыя жывапісу, аўдыторыя методык дашкольнай адукацыі. У выставачнай зале, холах і аўдыторыях навучальных карпусоў універсітэта па вул. Паркавай арганізуюцца выставы творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў кафедры. Студэнты-валанцёры займаюцца афарміцельскай дзейнасцю па роспісу холаў ва ўстановах аховы здароўя і ўстановах культуры г. Баранавічы.

Кафедра актыўна супрацоўнічае з вучэбна-батанічнай гаспадаркай універсітэта, рэсурсным цэнтрам інклюзіўнай адукацыі, бібліятэкай і іншымі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта.

Ажыццяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва па абмене вопытам падрыхтоўкі будучых педагогаў у галіне дашкольнай адукацыі з Кіеўскім універсітэтам імя Барыса Грынчанкі (Украіна), Херсонскім дзяржаўным універсітэтам (Украіна), Хмяльніцкай гуманітарна-педагагічнай акадэміяй (Украіна), Пераяслаў-Хмяльніцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Рыгора Скаварады (Украіна), Забайкальскім дзяржаўным універсітэтам (г. Чыта, Расійская Федэрацыя), Саратаўскім нацыянальным даследчым дзяржаўным універсітэтам імя М.Г.Чарнышэўскага (Расійская Федэрацыя), Сургуцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам (Расійская Федэрацыя), Шадрынскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам (Расійская Федэрацыя), Таразскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам (Рэспубліка Казахстан).

Штогод праводзіцца міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы», па выніках працы якога публікуюцца зборнiкi матэрыялаў.

 

Адрас:
вул. Паркавая, 62, 225401, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Дубешка Наталля Рыгораўна
Тэлефон:
(0163) 48 74 10
email: pte@barsu.by