.

  КАФЕДРА ПСІХАЛОГІІ І ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

Кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання ўтворана 01.12.2019 у выніку аб'яднання кафедры псіхалогіі і кафедры тэорыі і практыкi фізічнай культуры.

Кафедра выпускае студэнтаў па спецыяльнасцях 1-03 04 03 «Практычная псіхалогія», 1-03 02 01 «Фізічная культура», 1-88 02 01-02 «Спартыўна-педагагічная дзейнасць».

Кафедра структурна прадстаўлена дзвюма прадметна-метадычнымі секцыямі:

Кафедра працуе ў рамках 3 навукова-даследчых тэм: «Сацыяльна-псіхалагічныя і псіхафізіялагічныя механізмы функцыянавання асобы ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях і сітуацыях нявызначанасці» (агульнакафедральная тэма), «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі» (секцыя псіхалогіі), «Інавацыйныя сродкі і метады фізічнага выхавання студэнцкай моладзі» (секцыя тэорыі і практыкі фізічнай культуры).

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ўключае 29 штатных выкладчыкаў, з якіх 1 мае навуковую ступень доктара псіхалагічных навук, 1 — доктара медыцынскіх навук, 5 — кандыдата філасофскіх, псіхалагічных і медыцынскіх навук, 7 — магістра псіхалагічных і педагагічных навук, 3 знешніх сумяшчальніка з вучонай ступенню доктара псіхалагічных навук, кандыдата біялагічных і педагагічных навук, 1 унутранага сумяшчальніка з вучонай ступенню кандыдата псіхалагічных навук.

Практычны патэнцыял кафедры прадстаўлены 2 сертыфікаванымі гештальт-тэрапеўтамі, 2 майстрамі спорту (самба, цяжкая атлетыка), 5 кандыдатамі ў майстры спорту (фехтаванне, тэніс настольны, самба, дзюдо, лёгкая атлетыка).

Штогод кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання ажыццяўляе падрыхтоўку прызёраў міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў з ліку студэнтаў, праводзіць навукова-практычныя семінары і канферэнцыі з міжнародным удзелам, прадметныя алімпіяды для студэнтаў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Кафедра паспяхова развівае навуковае супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі-партнёрамі, рэалізуе сумесныя навуковыя праекты і прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных навукова-практычных канферэнцый.

 

Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
Тэлефон:
(0163) 68 00 95