.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Ток-шоу «Скажы «не» гвалту»

Чырвонай ніткай праходзіла  праблема супрацьдзеянню  гандлю  людзьмі у мерапрыемстве, якое прайшло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18. Відэа кранула студэнтаў і не пакінула нікога з іх раўнадушнымі. Толькі асцярожнасць у дзеяннях дапаможа людзям не папасці ў пастку. 

Ток-шоу «Скажы «не» гвалту»

2015-02-27

Вусны часопіс «Шлях у бездань»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства пад назвай «Шлях у бездань». Мэта мерапрыемства ― данесці да студэнтаў інфармацыю аб няправільным ладзе жыцця, выявіць мекаванне студэнтаў, аб тым, якім павінен быць жыццёвы шлях і як не паддаццанегатыўнаму ўздзеянню навакольнага свету.

Вусны часопіс «Шлях у бездань» Вусны часопіс «Шлях у бездань»

2015-02-20

Гутарка-дыялог «Беражы годнасць змоладу»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Беражы годнасць змоладу». На сустрэчу была запрошана ўрач-гінеколаг Сянкевіч Наталля Сяргееўна.

У даступнай форме з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі яна выкладала матэрыял па дадзенай тэме і адказвала на пытанні студэнтаў. 

Гутарка-дыялог «Беражы годнасць змоладу» Гутарка-дыялог «Беражы годнасць змоладу»

2015-02-19

Віншавальная паштоўка «Жадаю табе, каханне маё...»

14 лютага – Дзень святога Валянціна. Любімае ўсімі студэнтамі свята прайшло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

У час мерапрыемства ў інтэрнаце лунаў дух улюбёнасці. Прыемныя пажаданні, падарункі, музычныя і танцавальныя нумары прыўнеслі цяпло і сяброўства ў гэты святочны дзень. 

Віншавальная паштоўка «Жадаю табе, каханне маё...» Віншавальная паштоўка «Жадаю табе, каханне маё...»

2015-02-16

Дыспут па актуальных праблемах моладзі «Сучасная моладзь – якая яна?»

2015 год указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаны Годам моладзі, таму ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 актывам студэнцкага савета было праведзена мерапрыемства «Сучасная моладзь – якая яна?».

Госцем мерапрыемства была начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т.С. Сцяцко, якая закранула актуальныя праблемы моладзі.

Увазе студэнтаў была прадстаўлена прэзентацыя аб субкультурах моладзі. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай творчых работ студэнтаў. 

Дыспут па актуальных праблемах моладзі «Сучасная моладзь – якая яна?» Дыспут па актуальных праблемах моладзі «Сучасная моладзь – якая яна?» Дыспут па актуальных праблемах моладзі «Сучасная моладзь – якая яна?»

2014-12-18