.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Актуальная гутарка «Радыяцыйныя катастрофы – глабальная праблема сучаснасці»

25 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам была арганізавана и праведзена актуальная гутарка «Радыяцыйныя катастрофы – глабальная праблема сучаснасці».

Мерапрыемства было накіравана на тое, каб расказаць студэнтам пра падзеі, што развіваліся ў «зоне жыцця і смерці», а таксама пра лёсы людзей, якія перажывалі тыя трагічныя наступствы.

На працягу сустрэчы вядучыя знаёмілі студэнтаў з самымі праўдзівымі фактамі пра катастрофу, прадэманстравалі дакументальны фільм «Чарнобыль 30 гадоў пасля» і правялі віктарыну, дзякуючы якой студэнты змаглі замацаваць атрыманыя веды і яшчэ раз успомніць аб гэтай падзеі ў гісторыі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

Актуальная гутарка «Радыяцыйныя катастрофы – глабальная праблема сучаснасці» Актуальная гутарка «Радыяцыйныя катастрофы – глабальная праблема сучаснасці» Актуальная гутарка «Радыяцыйныя катастрофы – глабальная праблема сучаснасці»

2019-04-29

«Космас – дарога без межаў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкі савет правёў мерапрыемства «Космас - дарога без межаў», якое было накіравана на азнаямленне студэнтаў з гісторыяй і традыцыямі свята Дня касманаўтыкі.

Для таго, каб мерапрыемства было цікавым і займальным, студэнтам было прапанавана паглядзець відэаролік «10 неверагодных фактаў пра космас», а дзеля праверкі ўвагі студэнтаў вядучыя мерапрыемства правялі віктарыну.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

«Космас – дарога без межаў» «Космас – дарога без межаў» «Космас – дарога без межаў»

2019-04-23

«Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актыў студэнцкага савета арганізаваў і правёў круглы стол «Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

Мерапрыемства было накіравана на тое, каб распавесці студэнтам пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай вобласці.

Для таго, каб праверыць, як студэнты засвоілі дадзеную інфармацыю, вядучая правяла віктарыну.

Самай кранальнай часткай мерапрыемства былі ініцыятывы, якія прадставілі студэнткі нашага інтэрната: яны распавялі пра лёсы сваіх родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, а адна са студэнтак прачытала верш уласнага сачынення.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

«Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» «Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» «Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» «Мая сям’я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

2019-04-23

«НАША СІЛА Ў БРАТЭРСТВЕ»

2 красавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прыстуных з галоўнымі аспектамі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграмай дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама расказалі, якія правы маюць суседнія краіны і якія буйныя праекты яны рэалізуюць.

«НАША СІЛА Ў БРАТЭРСТВЕ» «НАША СІЛА Ў БРАТЭРСТВЕ» «НАША СІЛА Ў БРАТЭРСТВЕ» «НАША СІЛА Ў БРАТЭРСТВЕ»

2019-04-04

«Першакрасавіцкі кураж»

1 красавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам праводзілася мерапрыемства «Першакрасавіцкі кураж».

Мерапрыемства было накіравана на стварэнне ўтульнай і вясёлай атмасферы. І ў вядучых гэта атрымалася!

У ходзе забаўляльнай праграмы студэнты прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці, здзівілі спевамі і інтэлектуальнымі здольнасцямі.

Розыгрышы з сюрпрызамі і арыгінальнымі прызамі, дружны смех у добрай кампаніі – усё гэта дазволіла зняць напружанне і расслабіцца студэнтам пасля навучальных заняткаў.

«Першакрасавіцкі кураж» «Першакрасавіцкі кураж» «Першакрасавіцкі кураж» «Першакрасавіцкі кураж» «Першакрасавіцкі кураж» «Першакрасавіцкі кураж»

2019-04-04