.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Тэматычны ўрок «Канстытуцыя маёй краіны»

У гэтым годзе наша краіна адзначае 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны Закон краіны, згодна з якім Беларусь аб’яўлена ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавай. Па традыцыі ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, таксама быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны гэтай даце. У ходзе мерапрыемства студэнты нашага інтэрната азнаёміліся з гісторыяй прыняцця Канстытуцыі, яе зместам. Каб праверыць веды і ўвагу студэнтаў, была праведзена займальная і пазнавальная віктарына.

Тэматычны ўрок «Канстытуцыя маёй краіны» Тэматычны ўрок «Канстытуцыя маёй краіны» Тэматычны ўрок «Канстытуцыя маёй краіны»

2019-03-22

Конкурс «МІС ВЯСНА-2019»

Вясна — час, калі прыгажосць прыроды становіцца самай яркай. Усё вакол цешыць вока.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, не змаглі прайсці міма чароўнага прыходу вясны. І 13 сакавіка сярод дзяўчат інтэрната прайшоў конкурс «Міс Вясна-2019».

Мерапрыемства было напоўнена атмасферай вясновых фарбаў, цеплынёй першых промняў сонца і вельмі вясёлай праграмай з конкурсамі не толькі для ўдзельніц, але і для гледачоў.

Канкурсанткі творча падышлі да падрыхтоўкі кожнага выпрабавання. Яны годна прадэманстравалі сваё ўменне трымацца на сцэне і выступілі выдатна!

Па выніках журы ўладальніцай тытула «Міс Вясна-2019» стала Кацярына Касцюкевіч. Тытул «Міс інтэрната-ONLINE» заваявала Ангеліна Сатуло, а прыз глядацкіх сімпатый атрымала Мілана Камянко. Астатнія дзяўчаты атрымалі прызы ў выглядзе сувеніраў, а ад гледачоў — натхняючыя апладысменты.

Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019» Конкурс «МІС ВЯСНА-2019»

2019-03-21

Дзень святога Валянціна

У свята дня святога Валянціна ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, панавала незвычайная атмасфера: у фае на першым паверсе студэнцкім актывам была аформлена фотазона. А для таго, каб гэтая зона прыцягвала як мага большую колькасць студэнтаў, два «амуры» забаўлялі студэнтаў займальнай, святочнай праграмай. Кожны жадаючы пакідаў «валянцінку» ў пошце, а ўжо ўвечары нашы «амуры» індывідуальна дастаўлялі іх кожнаму адрасату.

Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна Дзень святога Валянціна

2019-02-19

Мерапрыемства «Зімовая карусель»

Многія ўжо пачалі рыхтавацца да самага сямейнага і галоўнага свята зімы. У многіх ужо з’явіўся святочны настрой. Стварыць навагоднюю атмасферу ў нашым інтэрнаце дапамаглі актывісты, дзякуючы якім 27 снежня было праведзена мерапрыемства «Зімовая карусель».

Дзед Мароз і Снягурка, песні, конкурсы, танцы, інсцэніроўкі стварылі зімовую казку ў інтэрнаце.

Мерапрыемства «Зімовая карусель» Мерапрыемства «Зімовая карусель» Мерапрыемства «Зімовая карусель» Мерапрыемства «Зімовая карусель»

2018-12-29

«Любі, браток, родны куток!»

20 снежня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актывістамі студэнцкага савета было праведзена мерапрыемства «Любі, браток, родны куток!», прысвечанае не толькі Беларусі, але і нашаму, ужо такому роднаму і блізкаму гораду — Баранавічам.

У ходзе мерапрыемства студэнты правялі віктарыну пра нашу краіну і горад, правялі завочную экскурсію па вулачках Баранавічаў.

У завяршэнні мерапрыемства прагучаў верш пра Баранавічы, аўтар якога – жыхарка нашага горада Наталля Алексяюк.

«Любі, браток, родны куток!» «Любі, браток, родны куток!»

2018-12-22