.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Хвіліна славы»

«Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім». Менавіта гэты выраз успамінаецца, калі глядзіш на таленты, уменні, старанні і імкненні студэнтаў нашага інтэрната. А 25 верасня студэнтам, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, атрымалася ўвасобіць усе свае мары і таленты ў традыцыйным мерапрыемстве «Хвіліна славы».

Нашы студэнты падрыхтавалі настолькі цікавыя нумары, што гледачы і журы не паспявалі налюбавацца кожнай зоркай інтэрната. Хто б мог падумаць, што ў нашым інтэрнаце жывуць настолькі таленавітыя студэнты: акцёры, паэты, спевакі і гітарысты.

Мы віншуем і жадаем далейшага развіцця нашым актыўным і таленавітым студэнтам!!! Будзьце заўсёды такімі яркімі, зіхаціце заўсёды і ўсюды, зараджайцеся і зараджайце энергіяй!!!

«Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы»

2018-09-27

«21 верасня - Міжнародны дзень міру»

«Міру мір!». Пад такім дэвізам 20 верасня студэнцкім саветам было праведзена мерапрыемства для студэнтаў інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, якія жывуць імкненнямі да міру і прыязнасці.

Адна з задач студэнцкай моладзі — развівацца і сябраваць адзін з адным. На мерапрыемстве была шчырая і прыязная атмасфера. А стваралася яна займальнымі конкурсамі, віктарынамі з тэматычнымі відэаролікамі. Акрамя забаўляльных конкурсаў і віктарын, мерапрыемства ўключала ў сябе мастацкае прачытанне вершаў пра мір.

Міжнародны дзень міру — гэта свята аднадумцаў, святло і энергія чалавечых сэрцаў, агульны менталітэт. Гэта шчырая ўсмешка народаў і агульная мова. У іх наша спадчына і будучыня. Трэба берагчы іх, каб МІР панаваў на нашай планеце!

«21 верасня - Міжнародны дзень міру» «21 верасня - Міжнародны дзень міру» «21 верасня - Міжнародны дзень міру» «21 верасня - Міжнародны дзень міру»

2018-09-26

«Давайце пазнаёмімся»

5 верасня студэнты 1-га курса сабраліся для таго, каб пазнаёміцца бліжэй адзін з адным, а таксама з парадкам, ладам жыцця і традыцыямі інтэрната па вул.Убарэвіча, 18.

Адміністрацыя інтэрната ў асобе загадчыка інтэрната А.А.Шкурдавай, выхавальнікаў А.Т. Дробат і Ж.М. Дырды, а таксама актывісты студэнцкага савета інтэрната пазнаёмілі прысутных з асноўнымі правіламі, прынцыпамі і законамі жыцця ў інтэрнаце.

Актывісты таксама правялі рухомыя гульні з першакурснікамі на згуртаванне на стадыёне БарДУ.

«Давайце пазнаёмімся» «Давайце пазнаёмімся» «Давайце пазнаёмімся»

2018-09-07

Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!». Мэта акцыі – прыцягнуць увагу моладзі да адной з самых вострых праблем грамадства, паказаць, што гэтае зло можа закрануць кожнага, навучыць, як можна яму супрацьстаяць.

Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Па стане на 1 студзеня 2018 года агульная колькасць зарэгістраваных наркалагічнай службай хворых наркаманіяй, таксікаманіяй і іншых спажыўцоў псіхатропных рэчываў у Брэсцкай вобласці зменшылася на 12,3% і склала 1303 чалавекі, з іх на дыспансерным уліку знаходзіцца 798 чалавек.

Праведзеная акцыя яшчэ раз прымусіла студэнтаў задумацца аб каштоўнасці кожнага чалавечага жыцця і аб сэнсе свайго жыцця.

Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!» Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!» Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!» Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!» Акцыя «Скажы наркотыкам «НЕ!»

2018-06-25

«Хочаш жыць — кідай курыць»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Хочаш жыць — кідай курыць» з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці пра згубныя наступствы спажывання тытуню. Вядучыя распавялі пра шкоду і наступствы курэння, азнаёмілі са статыстыкай негатыўнага ўздзеяння тытуню. Распавялі, як можна пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі і не патрапіць у залежнасць ад нікаціну, заклікаючы ўсіх удзельнікаў весці здаровы лад жыцця.

«Хочаш жыць — кідай курыць» «Хочаш жыць — кідай курыць» «Хочаш жыць — кідай курыць» «Хочаш жыць — кідай курыць» «Хочаш жыць — кідай курыць»

2018-06-05