.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Знаўцы Канстытуцыі»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: што такое Канстытуцыя, якія правы і абавязкі ў кожнага з нас. Студэнты, што прысутнічалі на мерапрыемстве, уважліва слухалі ўсё, што ім казалі, і з задавальненнем адказвалі на пытанні міні-віктарыны.

Арганізатарам удалося данесці да студэнтаў галоўную думку: Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - гэта значны дзень, які мы не павінны абыходзіць сваёй увагай.

«Знаўцы Канстытуцыі» «Знаўцы Канстытуцыі» «Знаўцы Канстытуцыі»

2017-03-17

Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната»

Напярэдадні 8 Сакавіка ў люстранай зале інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшла конкурсная забаўляльная праграма "Міс інтэрната". Інтэрнат па вул.Убарэвіча, 18, прадстаўлялі Пратасевіч Наталля і Гутар Кацярына. Дзяўчыны дэманстравалі строі з падручных матэрыялаў, праяўлялі сваю прывабнасць і харызматычнасць, даказвалі, што яны ўмелыя гаспадыні, прадстаўлялі свае творчыя нумары.

Канкурсантак на працягу ўсяго свята зала падтрымлівала гучнымі апладысментамі, усяляючы ў кожную ўпэўненасць у перамозе, ва ўласнай выключнасці.

Ад усёй душы віншуем усіх удзельніц і жадаем далейшых творчых дасягненняў!

Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната» Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната» Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната» Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната» Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната» Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната»

2017-03-09

«Мужчынскае \ жаночае»

Пад такой назвай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам быў арганізаваны вечар, які аб'ядноўвае два вялікіх святы: 8 Сакавіка і 23 Лютага. Творчая праграма вечара ўключала ў сябе песні, конкурсы і вершы. Арганізатарам удалося стварыць вясёлую і сяброўскую атмасферу свята.

«Мужчынскае \ жаночае» «Мужчынскае \ жаночае» «Мужчынскае \ жаночае» «Мужчынскае \ жаночае»

2017-03-06

Адкрытая размова «Не наркотыкам»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча,18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы з наркаманіяй. Падчас вечарыны студэнты гаварылі аб наркаманіі як пра лютага ворага, які бязлітасна захоплівае моладзь, таму гэтая праблема хвалюе кожнага. Вядучыя задавалі прысутным пытанні: «Чаму людзі пачынаюць спрабаваць накротыкі?», «Што гэта ― патрэба арганізма або даніна модзе і часу?».

Вялікую цікавасць выклікалі у прысутных тэматычныя відэа і апавяданне вядучых аб тым, што наркотыкі не ведаюць ні класавых, ні маёмасных падзелаў. Яны губяць любога чалавека, хто ўстаў на гэты шлях.

Адкрытая размова «Не наркотыкам» Адкрытая размова «Не наркотыкам»

2017-03-03

Літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова, - жыві, мой народ»

Да Міжнароднага дня роднай мовы студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, праведзена літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова,  - жыві, мой народ», на якой было расказана пра творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў і пра гісторыю беларускай мовы.

Удзельнікі мерапрыемства паведамілі пра шляхі адраджэння нашай роднай мовы. На вечарыне гучалі вершы беларускіх паэтаў, у якіх яны сцвярджаюць, што наша мова - самая мілагучная і спеўная.

Літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова, - жыві, мой народ» Літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова, - жыві, мой народ»

2017-03-02