.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбыўся вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна». Мэта мерапрыемства - праінфармаваць студэнтаў пра спосабы перадачы інфекцыйных захворванняў, якія перадаюцца пераважна палавым шляхам (ІППШ), і пра спосабы прадухілення заражэння.

Вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна» Вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна» Вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна»

2017-03-01

Вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука ― стаіць высока чалавек»

У Беларусі 2017 год аб'яўлены Годам навукі, і ў сувязі з гэтым ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актывісты студэнцкага савета правялі вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука – стаіць высока чалавек». На працягу мерапрыемства былі паказаны тэматычныя відэаролікі, прэзентацыя «Славутыя вучоныя Беларусі» і праведзены розныя конкурсы.

Навука задае імклівы тэмп інавацыйнаму развіццю, пракладваючы дарогу высокіх тэхналогіям, сучаснай тэхніцы, падымаючы на новы ўзровень ўсе сферы жыцця чалавека. 

Вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука ― стаіць высока чалавек» Вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука ― стаіць высока чалавек» Вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука ― стаіць высока чалавек»

2017-02-24

Пасяджэнне студэнцкага савета

15 лютага ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылося пасяджэнне студсавета, на якім былі прадстаўлены справаздачы кіраўнікоў сектараў аб праведзенай працы за 1 семестр 2016/2017 навучальнага года. На пасяджэнні прысутнічалі начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І. С. Булыга і старшыня каардынацыйнага савета Раман Шухно.

Варта адзначыць, што пасяджэнне студсавета праходзіла ў форме дыялогу, на якім усе ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі актуальныя пытанні і шукалі на іх адказы.

Пасяджэнне студэнцкага савета Пасяджэнне студэнцкага савета Пасяджэнне студэнцкага савета Пасяджэнне студэнцкага савета

2017-02-17

Рамантычнае віншаванне «Усё пачынаецца з кахання»

У гонар выдатнага свята Дня ўсіх закаханых у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, працавала рамантычная пошта. «Паштовая скрыня» для валянцінак працавала на працягу ўсяго дня, і кожны жадаючы меў магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях, проста сказаць цёплыя словы тым, каго мы любім і шануем.

Смелых юнакоў і дзяўчат, якія праявілі сваіх пачуцці, аказалася даволі шмат!

Рамантычнае віншаванне «Усё пачынаецца з кахання» Рамантычнае віншаванне «Усё пачынаецца з кахання» Рамантычнае віншаванне «Усё пачынаецца з кахання»

2017-02-15

Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк

28 снежня па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама была арганізавана экскурсія для працоўнай моладзі, студэнтаў, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, а таксама студэнтаў-актывістаў БарДУ ў гістарычны Полацк.

Актыў студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, таксама прыняў удзел у экскурсіі, у час якой яны ўбачылі славутасці самага старажытнага горада Беларусі, наведалі Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр. Студэнты былі прыемна здзіўлены і ўражаны веліччу і архітэктурай гістарычных помнікаў. 

Успаміны і эмоцыі ад убачанага яшчэ надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў экскурсіі.

Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк

2017-01-03