.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

КВЗ «Сезон адкрыццяў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў КВЗ на тэму «Сезон адкрыццяў». Перад прысутнымі на мерапрыемстве выступіла каманда «Усе свае», якая зарадзіла ўсіх эмоцыямі, ўсмешкамі і добрым настроем на ўвесь вечар.

КВЗ «Сезон адкрыццяў» КВЗ «Сезон адкрыццяў» КВЗ «Сезон адкрыццяў»

2017-04-11

«Найвялікшая каштоўнасць – сям'я»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, праведзена мерапрыемства «Найвялікшая каштоўнасць – сям'я», мэта якога – фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага вобраза сям'і, высокамаральных поглядаў на сям'ю і шлюб, устаноўкі на ўступленне ў шлюб, развіццё якасцей асобы, пазітыўных для шлюбна-сямейных адносін, прынцыпу гендарнай роўнасці.

Праведзенае мерапрыемства дапамагло навучэнцам зразумець культуру сямейных адносін і падрыхтаваць студэнтаў да сямейнага жыцця. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і прынесла шмат станоўчых эмоцый.

«Найвялікшая каштоўнасць – сям'я» «Найвялікшая каштоўнасць – сям'я» «Найвялікшая каштоўнасць – сям'я» «Найвялікшая каштоўнасць – сям'я»

2017-03-30

«Экалогія нашага дома»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Экалогія нашага дома». 

Сення большасць людзей не ўсведамляе, да якой ступені чалавецтва разбурыла свет, у якім мы жывём. 

На жаль, дагэтуль жыве ў людзях паняцце, што чалавек - цар прыроды і заваёўнік. Не ўсе людзі, якія асвойваюць тыя ці іншыя прыродныя рэсурсы, умеюць правільна экалагічна думаць. Нярэдка імгненная выгада ў вачах гаспадароў засланяе не такія ўжо далёкія наступствы. 

Ад нас з вамі залежыць, якой будзе наша планета праз пяцьдзесят ці трыста гадоў. Ці стане яна гарачай пустыняй, апранецца ў бетонную кашулю, ці ўсё ж чалавек навучыцца жыць з прыродай у поўнай згодзе, асцярожна карыстаючыся выгодамі, якія яна дае, але ў той жа час і чула рэагуючы на яе патрэбы.

«Экалогія нашага дома» «Экалогія нашага дома» «Экалогія нашага дома» «Экалогія нашага дома»

2017-03-28

Святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017»

21 сакавіка ў культурна-творчым цэнтры адбыўся святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017», у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты і актывісты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18. Наўруз Байрам ― свята вясны і наступлення Новага года па сонечным летазлічэнні у іранскіх і цюрскіх народаў, які супадае з днём веснавога раўнадзенства.

Канцэрт з запальнымі танцамі, усходняй музыкай на народных інструментах, песнямі на туркменскай мове суправаджаўся бесперапыннымі апладысментамі.

Святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017» Святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017» Святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017»

2017-03-24

«Душы цудоўныя парывы...»

Да Сусветнага дня паэзіі студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства, мэта якога далучыць студэнтаў да паэзіі, абудзіць цікавасць да лірычных твораў, раскрыць прыгажосць і шчырасць пачуццяў.

У час мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з вершаў вядомых паэтаў. Пранікнёна гучалі радкі з твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна, А.Блока і А.Ахматавай. На працягу ўсяго вечара панавала цёплая паэтычная атмасфера.

Такія вечары спрыяюць духоўнаму развіццю маладога пакалення і дапамагаюць дакрануцца да старонак вялікай паэзіі.

«Душы цудоўныя парывы...» «Душы цудоўныя парывы...»

2017-03-20