.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Дзень маці ў інтэрнаце

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана і праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. Дзень маці - свята самага дарагога чалавека для кожнага з нас. На вечары прагучала шмат ласкавых і добрых слоў, а таксама музычных творчых кампазіцый у гонар маці.

Бурны ўсплеск станоўчых эмоцый выклікаў паказ відэаролікаў. У гэты вечар словы пра матулю гучалі з такой любоўю, што, здавалася, мамы, якія знаходзяцца далёка, пачулі і адчулі цяпло любові сваіх дзяцей.

На працягу ўсяго вечара панавала вясёлая і адначасова кранальная атмасфера.

Дзень маці ў інтэрнаце Дзень маці ў інтэрнаце Дзень маці ў інтэрнаце

2017-10-19

«Настаўнік - імя вечнае і бясконцае»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было падрыхтавана і праведзена святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. Рабята віншавалі выхавальнікаў, чыталі ім вершы, спявалі песні, паказвалі сцэнкі. Мерапрыемства атрымалася вясёлае і святочнае. Усе прысутныя атрымалі зарад добрага настрою.

«Настаўнік - імя вечнае і бясконцае» «Настаўнік - імя вечнае і бясконцае» «Настаўнік - імя вечнае і бясконцае» «Настаўнік - імя вечнае і бясконцае» «Настаўнік - імя вечнае і бясконцае»

2017-10-05

Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, па ініцыятыве актыву сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната адбылося мерапрыемства «Мы ― за здаровы лад жыцця».

Падчас дыялогу студэнты задумаліся аб стане свайго здароўя, абмяняліся думкамі пра фактары, якія ўплываюць на яго, абмеркавалі актуальныя  сёння тэмы дня: прафілактыка наркаманіі, тытунекурэння, алкаголю. Асаблівую ўвагу надалі таму, як правільна весці здаровы лад жыцця. Размова ішла пра тое, што кожны павінен клапаціцца аб уласным здароўі праз актыўны ўдзел у занятках фізкультурай і спортам, здаровае харчаванне, а таксама актыўнае ўключэнне ў правядзенне інфармацыйнай працы сярод сваіх аднагодкаў.

Падчас мерапрыемства былі паказаны відэафільмы на дадзеную тэму, праведзены конкурсы і віктарыны.

Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця» Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця»

2017-09-28

Міжнародны дзень міру

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню міру.

Студэнцкім актывам інтэрната была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя, ключавым матывам якой сталі вершы і песні, фота- і відэаматэрыялы пра мір.

Мерапрыемства прайшло цікава, у цёплай і сяброўскай атмасферы.

Міжнародны дзень міру Міжнародны дзень міру

2017-09-26

«Хвіліна славы»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло творчае спаборніцтва сярод студэнтаў «Хвіліна славы». 

Мерапрыемства дало выдатную магчымасць першакурснікам праявіць свае творчыя здольнасці і прадэманстраваць свой талент. Канкурсанты ўпрыгожылі залу маляўнічымі работамі, спявалі песні, дэкламавалі вершы, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі.

Студэнты паказалі ўсё, на што яны здольныя. І журы, і гледачы, якіх сабралася нямала, засталіся задаволеныя.

«Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы» «Хвіліна славы»

2017-09-18