.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Правы чалавека: гендэрны аспект»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Правы чалавека: гендэрны аспект», прымеркаванае да Сусветнага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. Мэта — павышэнне ўзроўню прававой культуры і прававых ведаў у студэнтаў.

У займальнай форме ўвага студэнтаў была прыцягнута да захавання правоў чалавека. У ходзе гульні навучэнцам нагадалі не толькі аб правах, але і аб тым, што не бывае правоў без абавязкаў.

«Правы чалавека: гендэрны аспект» «Правы чалавека: гендэрны аспект» «Правы чалавека: гендэрны аспект» «Правы чалавека: гендэрны аспект» «Правы чалавека: гендэрны аспект»

2017-12-14

«Мы выбіраем жыццё!»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам было праведзена мерапрыемства «Мы выбіраем жыццё!», прымеркаванае да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Мэта вечара: інфармаванне студэнтаў аб спосабах заражэння і мерах прафілактыкі; прапаганда здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзінаў сярод моладзі; фарміраванне талерантных адносін да людзей, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй.

Актывам інтэрната была падрыхтавана агульная статыстычная інфармацыя з прэзентацыяй па праблеме ВІЧ/СНІД, праведзена міні-віктарына «Што ты ведаеш пра СНІД?». Таксама былi прадэманстраваны відэафільмы па гэтай тэме. У канцы мерапрыемства было праведзена абмеркаванне, падчас якога студэнты дзяліліся сваімі ўражаннямі.

«Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!» «Мы выбіраем жыццё!»

2017-12-01

Славутыя людзі Беларусі

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было праведзена мерапрыемства «Славутыя людзі Беларусі». Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя аб знакамітых суайчынніках, якія пакінулі свой след у гісторы краіны. Беларуская зямля падарыла свету шмат выдатных людзей - ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці.

Славутыя людзі Беларусі Славутыя людзі Беларусі Славутыя людзі Беларусі Славутыя людзі Беларусі Славутыя людзі Беларусі

2017-11-30

«Людзі. Грошы. Жыццё»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Людзі. Грошы. Жыццё». У ходзе вечара вядучыя пазнаёмілі прысутных з прычынамі ўзнікнення, формамі і функцыямі грошай; абмеркавалі ролю грошай у сучасным свеце.

Некаторыя людзі думаюць, што шчасце - гэта шмат мець грошай. Але грошы - гэта толькі сродак, каб набыць штосьці. За грошы шчасце не купіш, не купіш і сяброў. Не грошы павінны кіраваць чалавекам, а чалавек павінен навучыцца быць будаўніком свайго жыцця.

«Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё» «Людзі. Грошы. Жыццё»

2017-11-27

Дзень студэнта

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана мерапрыемства, прымеркаванае да Дня студэнта.

Студэнцкая пара — асаблівы і непаўторны час у жыцці кожнага чалавека. Таму студэнцкія гады запамінаюцца назаўжды, а каб ўспаміны былі яркімі і ўражлівымі, студэнты і навучэнцы прымаюць удзел ва ўсіх святах і забаўках.

На працягу ўсяго вечара ў зале гучала музыка, выконваліся песні пад гітару, усе жартавалі, смяяліся, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах для гледачоў. Атрымалася сапраўднае студэнцкае свята!

Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта Дзень студэнта

2017-11-20