Функцыянуе з 1 верасня 2017 года на падставе дагавора аб супрацоўніцтве № 57-к ад 2017/05/24 і Палажэння аб філіяле кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі №01-06 ад 2017/05/30 (загад рэктара ад 2017/05/30 № 255) .

Кіраўніком філіяла з’яўляецца Хітрова Ірына Анатольеўна, м.э.н., старшы выкладчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі.

Філіял кафедры ў філіяле ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод ствараецца ў мэтах умацавання сувязяў універсітэта з вытворчасцю і ўзмацнення практычнай накіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках), замацавання тэарэтычных і практычных ведаў, прафесійных кампетэнцый студэнтаў, выкарыстання навукова-вытворчай базы для ажыццяўлення навукова-даследчых работ студэнтамі на факультэце эканомікі і права. Магчымасці Філіяла кафедры могуць прымяняцца ў адукацыйным працэсе ў якасці базы для вывучэння факультатыўных дысцыплін, праходжання вучэбнай, вытворчай (у тым ліку пераддыпломнай) практык [п. 5 Палажэння аб філіяле №01-06 ад 2017/05/30].

Задачамі Філіяла кафедры з'яўляюцца:

  • арганізацыя адукацыйнага працэсу па падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках);
  • выпрацоўка навыкаў практычнай работы ў студэнтаў па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках);
  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, якія спрыяюць лепшай адаптацыі студэнтаў у працэсе навучання да канкрэтных вытворчых умоў, атрыманню імі навыкаў працы ў працоўным калектыве;
  • забеспячэнне вучэбнай, вытворчай і пераддыпломнай практык, выканання курсавых, дыпломных работ на матэрыялах Філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод;
  • арганізацыя навукова-даследчай работы студэнтаў;
  • фарміраванне ў студэнтаў прафесійных якасцяў і бухгалтарскага светапогляду, прадстаўлення аб прафесійным меркаваньні бухгалтара, прафесійнай этыцы бухгалтара і аўдытара;
  • арганізацыя і правядзенне сумесных прыкладных навуковых даследаванняў, ўкараненне ў вытворчасць і адукацыйны працэс вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры;
  • павышэнне прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры праз абмен вопытам навуковай і практычнай дзейнасці;
  • ажыццяўленне іншых мерапрыемстваў, якія не супярэчаць мэтам і задачам Філіяла кафедры [п. 10 Палажэння аб філіяле №01-06 ад 2017/05/30].

 

Філіял кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі на базе Філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод Філіял кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі на базе Філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод Філіял кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі на базе Філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Лабейка Вольга Анатольеўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 77
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ