.

  СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ «ПЕДАГАГІЧНЫ ПОШУК»

Мэтай функцыянавання лабараторыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў, развіцця іх сацыяльна-педагагічнай кампетэнтнасці, актыўнага ўключэння ў навукова-даследчую дзейнасць універсітэта, а таксама павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, развіццё навукова-даследчага патэнцыялу студэнтаў.

Задачы лабараторыі:

  • авалоданне студэнтамі ў працэсе навучання навуковымі метадамі пазнання, паглыбленае і творчае засваенне вучэбнага матэрыялу, арыентацыя на пастаянны рост навуковых ведаў;
  • прыцягненне студэнтаў да актыўнай навукова-даследчай і навукова-вытворчай работы;
  • садзейнічанне ўсебаковаму развіццю асобы, азнаямленне з сусветнымі дасягненнямі навукі і тэхнікі;
  • фарміраванне навыкаў самастойнага рашэння актуальных навукова-даследчых задач у ходзе ў ходзе вучэбнага працэсу падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй;
  • фарміраванне творчых інавацыйных падыходаў да арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў і накіраванасці на практычнае засваенне вынікаў навуковай дзейнасці;
  • рэалізацыя Палітыкі і Мэтаў універсітэта ў галіне якасці, патрабаванняў дакументаў сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта ў межах устаноўленых гэтым Палажэннем паўнамоцтваў.

План работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыi «Педагагічны пошук» на 2020 год

Вынікі дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыi «Педагагічны пошук» у 2019 годзе

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Педагагічны пошук» Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Педагагічны пошук»