.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Твае пазавучэбныя інтарэсы!

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, працуюць гурткі па інтарэсах:

  • тэатральны гурток «Куфар творчасці» пад кіраўніцтвам Сайко Таццяны (заняткі ў тэатральным гуртку спрыяюць ўменню працаваць у калектыве і пры гэтым адказна ставіцца да ўласнай ролі, асобаснаму раскрыццю, г.зн. развіццю творчага патэнцыялу як акцёра і як асобы, выхаванню свядомасці і адказнасці, умення быць карысным у грамадстве);
  • гурток бісерапляцення «Чароўныя пацеркі» пад кіраўніцтвам Курэцкай Кацярыны (бісерапляценне аказвае дабратворны ўплыў на нервовую сістэму чалавека, паколькі занятак гэтым рукадзеллем адцягвае чалавека ад старонніх думак, прымушаючы засяродзіцца на працэсе працы. Занятак бісерапляценнем спрыяе і рэгенерацыі станоўчай энергіі, таму чалавек пасля заняткаў рукадзеллем адчувае не стомленасць, а, наадварот, прыліў жыццёвых сіл);
  • заняткі па фітнесу «Active life» пад кіраўніцтвам Байлуковай Вольгі (карысць фітнесу бясспрэчная: фітнес карысны для зроку, для добрага і моцнага сну, прадухіляе захворванні і ўмацоўвае імунітэт).

Будзем рады бачыць усіх жадаючых на нашых занятках!

Твае пазавучэбныя інтарэсы! Твае пазавучэбныя інтарэсы!

2015-10-14

Хварэем за нашых

5 кастрычніка сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, была арганізавана выязная акцыя ў падтрымку хакейнага клуба нашай краіны «Дынама-Мінск» ў рамках Кантынентальнай Хакейнай Лігі. Каманда нашай краіны сустракалася з камандай «Барыс» з Казахстана.

Сустрэча скончылася з пераможным лікам 6:2 на карысць «Дынама-Мінск».

Хварэем за нашых Хварэем за нашых

2015-10-08

Настаўнік! Гэта гучыць горда!

Менавіта настаўнікі адкрываюць у нас таленты і здольнасці, дапамагаюць вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху, даюць парады, якія мы ўспамінаем на працягу ўсяго жыцця. Цяжка ўявіць, што было б, калі б не было на свеце настаўнікаў. Таму кожны год у розных краінах свету адзначаюць Дзень настаўніка. У Беларусі ён святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.

 Дню настаўніка і была прысвечана святочная праграма, якая прайшла 1 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18. Студэнцкі актыў падрыхтаваў душэўныя песні і вершы. Усе прысутныя атрымалі асалоду ад музычных віншаванняў, вершаў і проста добрага настрою.

Настаўнік! Гэта гучыць горда! Настаўнік! Гэта гучыць горда!

2015-10-07

«Я галасую за Беларусь»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, была праведзена інфармацыйная гадзіна «Я галасую за Беларусь», на якой прысутных студэнтаў праінфармавалі аб значнасці правядзення выбараў. У ходзе сустрэчы студэнтаў пазнаёмілі з гісторыяй, мэтамі, прынцыпамі і парадкам правядзення выбараў у нашай краіне. Маладыя людзі таксама былі азнаёмлены з дзейнасцю ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты.

На працягу ўсяго мерапрыемства студэнты актыўна адказвалі на пытанні пра выбары і не менш актыўна задавалі пытанні, якія цікавяць іх.

Зрабіць правільны выбар ― абавязак кожнага чалавека. Студэнты, якім споўнілася 18 гадоў, прымуць удзел у выбарах упершыню.

Самастойны выбар ― гэта вялікая адказнасць. Студэнт не толькі выканае грамадзянскі абавязак, але і прыме актыўны ўдзел у вызначэнні будучыні Рэспублікі Беларусь.

«Я галасую за Беларусь» «Я галасую за Беларусь»

2015-09-24

Шчырая размова «Адказнасць і права»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Стахейка Кацярынай Віктараўнай. Гаворка ішла аб папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прафілактыцы алкагольнай і нікацінавай залежнасці, захаванне правілаў пражывання ў інтэрнаце.

Інспектар нагадала, што ніхто не застрахаваны ад памылак, і першакурснікі у тым ліку, таму любое правапарушэнне ляжа плямай на далейшы лёс чалавека.

Шчырая размова «Адказнасць і права»

2015-09-16