.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Шоў-праграма «Смяяцца дазваляецца»

Культурна-творчым сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, была арганізавана забаўляльная шоў-праграма да Дня смеху. Гумар і конкурсы дапамаглі зрабіць мерапрыемства вясёлым. Студэнты атрымалі шмат задавальнення і зарад пазітыўнай энергіі. 

Шоў-праграма «Смяяцца дазваляецца» Шоў-праграма «Смяяцца дазваляецца» Шоў-праграма «Смяяцца дазваляецца» Шоў-праграма «Смяяцца дазваляецца»

2015-04-06

Вусны часопіс «Быць здаровым ― гэта здорава!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася сустрэча з урачом-тэрапеўтам студэнцкага здраўпункта А.І.Клімавай, якая адказала на ўсе пытанні, што хвалююцьстудэнтаў. Прысутныя даведаліся шмат карыснага і, несумненна, каштоўнага для сябе. Такія сустрэчы як мага лепш садзейнічаюць развіццю здаровай асобы.

Вусны часопіс  «Быць здаровым ― гэта здорава!» Вусны часопіс  «Быць здаровым ― гэта здорава!»

2015-04-06

Форум-тэатр «Скажам не наркотыкам!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам быў арганізаваны форум-тэатр. Праз гульнёвыя  сітуацыі былі раскрыты надзённыя пытанні адносна здаровага ладу жыцця. Ярка адлюстравана негатыўнае стаўленне студэнтаў да наркотыкаў.

Толькі здаровы лад жыцця ўратуе свет.

Форум-тэатр «Скажам не наркотыкам!» Форум-тэатр «Скажам не наркотыкам!» Форум-тэатр «Скажам не наркотыкам!»

2015-03-20

Удзел у інтэлектуальнай гульнятэцы

Правядзенне гульнятэк – сучасны папулярны від правядзення вольнага часу, які садзейнічае ўстанаўленню добразычлівых, сяброўскіх адносін у групах. Таму ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, работнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Таўлая правялі са студэнтамі інтэлектуальную гульнятэку.

Удзел у інтэлектуальнай гульнятэцы Удзел у інтэлектуальнай гульнятэцы Удзел у інтэлектуальнай гульнятэцы

2015-03-20

«Жыццёвая пазіцыя: актыўная дзейнасць ці пасіўнасцьі сузіранне»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, са студэнтамі адбылася гутарка аб жыцці ў калектыве «Жыццёвая пазіцыя: актыўная дзейнасць ці пасіўнасць і сузіранне», у ходзе якой студэнты атрымалі арыенцір на актыўнае і творчае жыццё ў інтэрнаце.

«Жыццёвая пазіцыя: актыўная дзейнасць ці пасіўнасцьі сузіранне» «Жыццёвая пазіцыя: актыўная дзейнасць ці пасіўнасцьі сузіранне»

2015-03-19