.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Ёсць падстава закахацца

Дзень святога Валянціна - свята ўсіх, хто закаханы, і тых, хто яшчэ шукае каханне. Яркае і неардынарнае мерапрыемства прыцягнула ўвагу дзяўчат і маладых людзей інтэрната. Па традыцыі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, сабраліся разам, каб весела правесці вечар і пагаварыць пра каханне.

У зале панавала нязмушаная весёлая абстаноўка: танцы, конкурсы, вершы, песні.

Ёсць падстава закахацца Ёсць падстава закахацца

2018-02-16

Як сябе абараніць

Усім добра вядома, што гарантыі поўнай бяспекі ніхто даць не можа. Мы не можам з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што ў выпадку нападу на нас агрэсіўных людзей нас нехта абароніць. Бываюць такія сітуацыі, калі можна спадзявацца толькі на сябе. Задача не з лёгкіх, бо нападаючых бывае некалькі, ды яшчэ і са зброяй у руках. У такія моманты выратаваннем могуць паслужыць уласныя спрыт, кемлівасць і сродкі, якія дапамогуць вам у гэтым.

13 снежня прававы сектар правёў відэалекторый на тэму «Як сябе абараніць: зброя самаабароны, дазволеная ў Беларусі», дзе студэнты даведаліся, як і з дапамогай чаго можна сябе абараніць у непрадбачаных сітуацыях.

Як сябе абараніць Як сябе абараніць

2017-12-15

Твары дабро!

У рамках «Каляднай скрыначкі» студэнцкім саветам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма для людзей з інваліднасцю для грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў».

Танцавальныя нумары, жартоўныя сцэнкі, КВЗ змянялі адзін аднаго. Цёплая, амаль хатняя атмасфера суправаджала ўсё мерапрыемства. Салодкі стол і танцы завяршылі наш канцэрт.

Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро! Твары дабро!

2017-12-13

Дзень мастака ў інтэрнаце

Штогод 6 снежня адзначаецца дзень мастака. Інфармацыйна-выдавецкі сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый, дзе пазнаёміў студэнтаў з дзясяткай лепшых мастакоў стагоддзя.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, даведаліся гісторыі вялікіх мастакоў і ўбачылі іх працы Пабла Пікаса, Поль Сезанн, Клод Моне і Марсэль Дзюша. Студэнты змаглі пранікнуцца ў мастацкія творы вядомых мастакоў і зразумець, што яны хацелі перадаць імі.

Дзень мастака ў інтэрнаце Дзень мастака ў інтэрнаце Дзень мастака ў інтэрнаце Дзень мастака ў інтэрнаце

2017-12-07

Акцыя “Чырвоная стужка”

Валанцёрскі атрад «Клопат» сумесна з сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правялі акцыю «Чырвоная стужка», прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Таксама сектар ЗЛЖ правёў круглы стол «ВІЧ-інфекцыя і яе наступствы» з праглядам відэароліка, дзе студэнты даведаліся, як перадаецца ВІЧ і як сябе абараніць ад гэтай небяспечнай інфекцыі. 

Пасля заканчэння вечара студэнты адказалі на пытанні на тэму «СПІД» і атрымалі прызы.

Акцыя “Чырвоная стужка” Акцыя “Чырвоная стужка” Акцыя “Чырвоная стужка”

2017-12-07