.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«Хроніка апошняга палёту»

Да дня нараджэння першага Героя Беларусі У.М.Карвата прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, арганізаваў вечар памяці. 

Школьныя гады вырашылі лёс гэтага чалавека. Менавіта тады ён прыняў рашэнне, што звяжа сваё жыццё з небам. Студэнты падрыхтавалі прэзентацыю пра біяграфію героя, а таксама паказалі відэафільм аб У.М.Карваце.

«Хроніка апошняга палёту» «Хроніка апошняга палёту»

2017-12-01

Курэнне? Гэта не твой выбар! 

Сектар ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, і валанцёрскі атрад «Клопат» правялі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню некурэння, дзе студэнты абменьвалі цыгарэту на цукерку.

У дадатак прайшоў відэалекторый «Тытунекурэнне? Гэта не твой выбар!». Студэнты расказалі пра шкоду курэння і паказалі, што адбываецца з чалавекам пасля спынення курэння.

Курэнне? Гэта не твой выбар!  Курэнне? Гэта не твой выбар!  Курэнне? Гэта не твой выбар!  Курэнне? Гэта не твой выбар! 

2017-11-20

Сусветны дзень дабрыні

Вельмі добрай традыцыяй для многіх краін стала штогадовае святкаванне 13 лістапада Сусветнага дня дабрыні. Гэта свята – яшчэ адна нагода ўспомніць аб такой якасці, як дабрыня, і дапамагчы людзям усвядоміць, што рабіць дабро  зусім нескладана, а вынік у добрых спраў і ўчынкаў каласальны. 

Студэнцкі актыў інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, падарыў радасць гасцям гумарыстычнымі сцэнкамі, танцамі і цудоўнымі песнямі. 

Студэнты падзякавалі адміністрацыі ўніверсітэта за актыўны ўдзел і бязмежную дапамогу ў падрыхтоўцы вечара. Партнёры мерапрыемства не засталіся абыякавымі і парадавалі пераможцаў чэленджа шчодрымі прызамі. І ў завяршэнне мерапрыемства студэнтаў парадавала  неверагоднае фаер-шоу. 

Сусветны дзень дабрыні Сусветны дзень дабрыні Сусветны дзень дабрыні Сусветны дзень дабрыні Сусветны дзень дабрыні

2017-11-15

«Восеньскія дзяды»

Традыцыйна 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці. У народзе гэты дзень называюць «восеньскія дзяды», якія праваслаўныя адзначаюць на трэцім тыдні пасля Пакрова. Гэта дзень памінання продкаў. Інфармацыйна-выдавецкі сектар падзяліўся звычаямі і традыцыямі гэтага свята. Шанаванне мёртвых, старанная падрыхтоўка і дакладна праведзены абрад — усё гэта рабілася з мэтай пацешыць душы продкаў. 

Прадэманстраваны відэаролік даў нам поўнае ўяўленне аб гэтых абрадах.

«Восеньскія дзяды» «Восеньскія дзяды» «Восеньскія дзяды»

2017-11-03

«Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?»

24 кастрычніка прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый на тэму «Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?». Студэнты пагаварылі аб тым, як паводзіць сябе, калі насоўваецца смерч; што рабіць, калі чалавек падавіўся; як правільна паводзіць сябе пры пажары; што рабіць, калі заблудзіўся ў лесе або трапіў пад лёд. 

Інфармацыя была цікавай і жыццёва карыснай для студэнтаў. 

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

«Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?» «Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?»

2017-10-25