.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Смяяцца, каб жыць

Пад такой назвай прайшла канцэртна-забаўляльная праграма для людзей з інваліднасцю для грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», падрыхтаваная сіламі студэнтаў двух сектараў (культурна-творчага і інфармацыйна-выдавецкага) інтэрната па вул. Убарэвіча, 20.

Знакава, што дадзенае мерапрыемства прайшло напярэдадні светлага свята Вялікадня. Танцавальныя нумары, жартоўныя сцэнкі, КВЗ, брэйн-рынг змянялі адзін аднаго. Асобнай пляцоўкай прайшоў імправізаваны майстар-клас па вырабе сваімі рукамі кветак з каляровай паперы маладымі людзьмі з інваліднасцю, праведзены студэнтам першага курса Зыкавым Паўлам. Студэнты ўніверсітэта – валанцёры атрада «Клопат» – аказвалі дапамогу ў вырабе кветак. 

Цёплая, амаль хатняя атмасфера суправаджала ўсё мерапрыемства. Салодкі стол і танцы завяршылі наш канцэрт. Моладзь з інваліднасцю, сыходзячы, падыходзіла да студэнтаў і арганізатара канцэртнай праграмы выхавальніка інтэрната А.Т. Дробат, сардэчна дзякавала за станоўчыя эмоцыі і выказвала жаданне зноў бачыць нас у сябе ў гасцях.

Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць

2017-04-21

Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс

Традыцыйна ў пачатку красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор «Аб ўтварэнні ...», а роўна праз год у красавіку 1997 года быў падпісаны сам Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

Народы Беларусі і Расіі звязваюць трывалыя сувязі славянскіх традыцый, значная агульнасць культуры і духоўнасці. На гэтым грунтуецца ўсё наша моцнае сяброўства і працяглае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Гэтаму і была прысвечана інфармацыйная гадзіна, арганізаваная прававым сектарам інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс

2017-04-12

Студэнцкая смехапаліклініка

Як вядома, смех падаўжае жыццё. На думку медыкаў, смех дабратворна ўплывае на фізічны стан чалавека, здымае напружанне, паніжае крывяны ціск, падаўжае жыццё. Смех - гэта бясцэнны лекар, лёгкі ў выкарыстанні і цалкам бясплатны. Члены культурна-творчага сектара інтэрната па вул.Убарэвіча, 20 стварылі спрыяльны эмацыйны фон: вясёлыя, жартоўныя сцэнкі, гульні паднялі настрой усім прысутным, зарадзілі энергіяй. Радасны смех і выдатны настрой суправаджалі кожнага ўдзельніка праграмы. Такія добрыя і пазітыўныя мерапрыемствы - адна з формаў здароўезберажэння.

Студэнцкая смехапаліклініка Студэнцкая смехапаліклініка Студэнцкая смехапаліклініка Студэнцкая смехапаліклініка

2017-04-11

 «Сценка на сценку»

Адвечная гендарная спрэчка, хто круцейшы: юнакі або дзяўчаты, - знайшла свой адказ у забаўляльнай праграме «Сценка на сценку».

Культурна-творчы сектар інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, падрыхтаваў шэраг топавых конкурсаў для абедзвюх каманд: «Хто мадней?», «Дзе я?», «Будучая мама». У выніку конкурснай праграмы пераможцай стала каманда дзяўчат.

 «Сценка на сценку»  «Сценка на сценку»  «Сценка на сценку»  «Сценка на сценку»  «Сценка на сценку»  «Сценка на сценку»

2017-04-03

«Уплыў экалогіі на здароўе людзей»

Уплыў экалогіі на здароўе людзей стала тэмай дыскусійнай пляцоўкі, арганізаванай сектарам здаровага ладу жыцця інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Размова пачалася з надзённага праблемнага пытання чалавецтва «Сухоты. Гэта небяспечна?» у рамках Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам. Паступова дыскусія перамясцілася ў плоскасць уплыву дрэннай экалогіі на здароўе чалавека.

Экалогію фарміруе сам чалавек, які за апошняе тысячагоддзе паўплываў на яе такім чынам, што паляпшаючы сваё жыццё, запусціў механізм самазнішчэння. У свеце з'яўляецца ўсё больш і больш невылечных захворванняў, што яшчэ раз кажа пра негатыўны ўплыў экалогіі на здароўе чалавека.

У выніку дыскусійнай пляцоўкі студэнты распавялі пра сваё бачанне праблемы і прапанавалі шляхі яе вырашэння.

«Уплыў экалогіі на здароўе людзей» «Уплыў экалогіі на здароўе людзей» «Уплыў экалогіі на здароўе людзей»

2017-04-03