.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Нарадзіцца, жыць – лёсу падарунак!

Кожнаму з нас прырода падаравала неацэнны дар ― жыццё. Магчымасць задумацца над тым, што жыццё неацанімае, з'явілася ў маладых людзей, удзельнікаў інтэрактыўнай гутаркі з педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай, якая прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20.

У ходзе гутаркі студэнты склалі свой уласны герб-абярэг, працытавалі свае думкі і эмоцыі, працягваючы фразы, паўдзельнічалі ў складанні законаў і правілаў бяспечнага асяроддзя для жыхароў імправізаванай планеты.

Гутарка не пакінула абыякавымі яе ўдзельнікаў, выклікала эмацыйнае стаўленне да праблемы каштоўнасці жыцця.

Нарадзіцца, жыць – лёсу падарунак! Нарадзіцца, жыць – лёсу падарунак!

2017-03-22

«Гонар, мужнасць, доблесць»

Тры кіты — гонар, мужнасць, доблесць — на іх быў пабудаваны рыцарскі турнір сярод юнакоў студэнцкіх інтэрнатаў, прымеркаваны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Візітныя карткі удзельнікаў адкрылі вечар, творчыя нумары юнакоў інтэрнатаў раскрылі іх як індывідуальнасці. Конкурсы, вершы, танцы, песні... А атмасфера свята закружыла удзельнікаў у рытме вальса.

«Гонар, мужнасць, доблесць»

2017-03-02

Правы, агульначалавечыя каштоўнасці і абавязкі чалавека

Круглы стол пад такой назвай быў арганізаваны прававым сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Жыццёвыя каштоўнасці чалавека - гэта падмурак, на якім грунтуецца ўсё яго жыццё. 

Агульначалавечыя каштоўнасці - гэта фундаментальныя каштоўнасці, арыенціры і нормы, маральныя каштоўнасці, якія з'яўляюцца абсалютным стандартам для людзей усіх культур і эпох. Прыярытэт правоў чалавека як вызначальны крытэрый дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама групы абавязкаў чалавека ў жыцці: абавязкі асобы перад грамадствам, абавязкі асобы перад іншымі людзьмі, абавязкі асобы перад самім сабой, былі разгледжаны падчас круглага стала.

Правы, агульначалавечыя каштоўнасці і абавязкі чалавека Правы, агульначалавечыя каштоўнасці і абавязкі чалавека

2017-03-02

Правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях

Не ўсе задумваюцца, як трэба сябе паводзіць у пэўны момант. Паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі вельмі важныя, бо ад гэтага многае залежыць, у тым ліку і жыццё чалавека. Прыняўшы рашэнне заставацца на месцы здарэння, неабходна прытрымлівацца асноўных правіл бяспечных паводзін, якія дазволяць выжыць. 

Ток-шоў на дадзеную тэму было арганізавана прававым сектарам інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Маланкі, ураганы, буры і смерчы, аварыі з уцечкай газу, хімічныя аварыі, землятрус і пажары - гэта толькі невялікі пералік тэхнагенных катастроф, якiя з'яўляюцца рэаліямі нашага часу. 

Студэнты азнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін у надзвычайных сітуацыях. Быў прадэманстраваны відэаролік аб правілах паводзін чалавека ў экстрэмальных сітуацыях.

Правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях

2017-03-02

«10 падстаў закахацца»

Выдатная ідэя падняць настрой як удзельнікам, так і гледачам! Яркае неардынарнае мерапрыемства да Дня святога Валянціна прыцягнула ўвагу дзяўчат і маладых людзей інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Гульню падрыхтавалі інфармацыйна-выдавецкі і культурна-творчы сектары. У зале панавала нязмушаная абстаноўка зносін і гумару: сцэнкі, конкурсы, песні. З чатырох пар была абрана ЛЕПШАЯ.

«10 падстаў закахацца» «10 падстаў закахацца» «10 падстаў закахацца» «10 падстаў закахацца»

2017-02-16