.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«ВІЧ-інфекцыя: небяспека не змяншаецца...»

1 снежня ― Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу.

Што такое ВІЧ, якія шляхі перадачы ВІЧ? Клінічныя праявы ВІЧ-інфекцыі былі прадстаўлены з дапамогай відэакейсаў. Усё гэта студэнты сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, пастараліся данесці лёгка і даступна.

Мэта, якую яны пераследвалі, - сфармаваць памяркоўнае стаўленне да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, а таксама выхаванне пачуцця адказнага стаўлення да сябе і здароўя блізкіх людзей.

«ВІЧ-інфекцыя: небяспека не змяншаецца...» «ВІЧ-інфекцыя: небяспека не змяншаецца...»

2016-12-05

«Хроніка апошняга палёту»

Да дня нараджэння першага Героя Беларусі наш прававы сектар студэнцкага савета інтерната па вул. Убарэвіча, 20, арганізаваў вечар памяці У.М. Карвата. Школьныя годы вырашылі лёс гэтага чалавека. Менавіта тады ён зразумеў, што звяжа свой лёс з небам.

Студэнты падрыхтавалі прэзентацыю аб жыцці героя, а таксама паказалі відэафільм пра яго.

«Хроніка апошняга палёту» «Хроніка апошняга палёту»

2016-11-30

«Пагаворым аб эканоміі цяпла»

Міжнародны дзень энергазберажэння - гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць пра энергаэфектыўныя тэхналогіі, пра спосабы энергазберажэння ў побыце,што, адпаведна, датычыцца і студэнцкага інтэрната. А лепш не толькі пагаварыць, але і прымяніць атрыманыя веды на практыцы.

Аб шматлікіх спосабах уцяплення, а значыць, і эканоміі цяпла распавялі прысутным на гутарцы студэнтам члены сектара здаровага ладу жыцця.

«Пагаворым аб эканоміі цяпла» «Пагаворым аб эканоміі цяпла»

2016-11-25

Акцыя «Антыкур»

Сацыяльная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння, прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20. Арганізатарам выступіў валанцёрскі атрад «Клопат». Лозунг акцыі «Адвядзі час цукерцы, а не цыгарэце!». Студэнты мянялі цыгарэты на цукеркі, а ў завяршэнне акцыі выпусцілі ў неба паветраныя шары ў знак чыстага паветра і пратэсту супраць курэння.

Мерапрыемства было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Мэтай акцыі было звярнуць увагу студэнцкай моладзі на праблему тытунекурэння ў нашай краіне.

Акцыя «Антыкур» Акцыя «Антыкур» Акцыя «Антыкур»

2016-11-21

Тэматычная вечарынка «Student's day»

«У французскай старане,
На чужой планеце
Трэба будзе вучыцца мне
Ва універсітэце ...».

Жыве ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, такі народ, вясёлы і рухавы, які завецца студэнтамі. Як ва ўсякага годнага народа, у яго ёсць сваё свята - Дзень студэнта. Яго з нецярплівасцю чакаюць усе студэнты.

Гісторыя самаго свята Міжнароднага дня студэнта, песні пад гітару, якія падхапіла ўся зала, загадкі, сцэнкі са студэнцкага жыцця, танец, а пад заслону цікавыя квэсты. Культурна-творчы сектар інтэрната пастараўся, каб вечарынка прыйшлася па душы нашым студэнтам.

Тэматычная вечарынка «Student's day» Тэматычная вечарынка «Student's day» Тэматычная вечарынка «Student's day»

2016-11-21