.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Тэматычная вечарынка «Student's day»

«У французскай старане,
На чужой планеце
Трэба будзе вучыцца мне
Ва універсітэце ...».

Жыве ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, такі народ, вясёлы і рухавы, які завецца студэнтамі. Як ва ўсякага годнага народа, у яго ёсць сваё свята - Дзень студэнта. Яго з нецярплівасцю чакаюць усе студэнты.

Гісторыя самаго свята Міжнароднага дня студэнта, песні пад гітару, якія падхапіла ўся зала, загадкі, сцэнкі са студэнцкага жыцця, танец, а пад заслону цікавыя квэсты. Культурна-творчы сектар інтэрната пастараўся, каб вечарынка прыйшлася па душы нашым студэнтам.

Тэматычная вечарынка «Student's day» Тэматычная вечарынка «Student's day» Тэматычная вечарынка «Student's day»

2016-11-21

«Тытунекурэнне: твой выбар»

Сусветная праблема барацьбы з тытунекурэннем абмеркавана ў час лекторыя, арганізаванага сумесна сектарам здаровага ладу жыцця і інфармацыйна-выдавецкім сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Інфармацыйна-адукацыйны кірунак лекторыя звязаны з досыць сур'ёзнай распаўсюджанасцю тытунекурэння ў Беларусі. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 15,5 тысячы жыхароў рэспублікі. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 14 хвілін, а курэнне ў цэлым скарачае чаканую працягласць жыцця на 5-7 гадоў у параўнанні з людзьмі, якія не кураць.

 Гэтую інфармацыю стараліся данесці студэнтам у ходзе лекторыя. Відэаролік па дадзенай праблеме стаў лагічным завяршэннем мерапрыемства.

«Тытунекурэнне: твой выбар» «Тытунекурэнне: твой выбар»

2016-11-17

«Твары дабро вакол сябе!»

Вечар дабрыні сабраў студэнтаў інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Паняцце «быць добрым» апошнім часам перастала быць актуальным у нашым жыцці. Для таго, каб абудзіць імкненне ў моладзі да добрых учынкаў, зрабіць нешта добрае проста так, быў прысвечаны гэты вечар.

Разгледжана гісторыя ўзнікнення Сусветнага руху дабрыні, яго мэты, традыцыі. Выдатныя відэаролікі распавялі, што тварыць добрыя справы - неверагодна проста: дабро не вымяраецца грашыма, часам не патрабуе шмат часу і сіл, галоўнае - пачаць. Важна быць добрым не толькі ў гэты дзень, але і штодня: прычым добрым бязмежна і бескарысліва. Бо, калі чакаць падзяку (у любой яе праяве) за сваю дабрыню, то гэта ўжо не сапраўдная Дабрыня. Гэтыя думкі хацелі данесці ўдзельнікам арганізатары некалькіх сектараў нашага інтэрната.

Кліп «Жыць», а таксама запальны, вясёлы флэшмоб студэнтаў інтэрната зарадзіў пазітывам ўсіх прысутных на вечары.

«Твары дабро вакол сябе!» «Твары дабро вакол сябе!» «Твары дабро вакол сябе!» «Твары дабро вакол сябе!» «Твары дабро вакол сябе!»

2016-11-14

«У кім сэрца ёсць - той павінен чуць час...»

Эпіграфам інфармдайджэсту «Урокі гісторыі», прысвечанага гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, сталі словы вялікага Восіпа Мандэльштама.

Цікавая прэзентацыя, падрыхтаваная прававым сектарам студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, апавядае пра апошнія этапы крызісу ўлады, падрыхтоўку і правядзенне ўзброенага паўстання ў Петраградзе, пра II з'езд Саветаў 25-27 кастрычніка 1917 года; аб тым, чаму дэкрэт «Аб міры» прымаўся адным з самых першых на II з'ездзе Саветаў, і ўсталяванні новай улады ў Маскве.

У час мерапрыемства студэнты даведаліся пра новыя, невядомыя ім раней гістарычныя факты.

«У кім сэрца ёсць - той павінен чуць час...» «У кім сэрца ёсць - той павінен чуць час...»

2016-11-11

«Роднага слова сэрцам краніся»

Літаратурная гасцёўня  гасцінна адкрыла свае дзверы для студэнтаў, якія любяць паэзію і прозу і цікавяцца літаратурнай спадчынай Беларусі. Тым больш гэтая тэма вельмі актуальная ў Год культуры. Гучалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча, Змітрака Бядулі. Студэнты пачулі самыя вядомыя вершы гэтых пісьменнікаў, якія з'яўляюцца залатой спадчынай Беларусі.

«Роднага слова сэрцам краніся» 
«Роднага слова сэрцам краніся» 
«Роднага слова сэрцам краніся» 
«Роднага слова сэрцам краніся»

2016-10-31