.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?»

24 кастрычніка прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый на тэму «Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?». Студэнты пагаварылі аб тым, як паводзіць сябе, калі насоўваецца смерч; што рабіць, калі чалавек падавіўся; як правільна паводзіць сябе пры пажары; што рабіць, калі заблудзіўся ў лесе або трапіў пад лёд. 

Інфармацыя была цікавай і жыццёва карыснай для студэнтаў. 

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

«Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?» «Як паводзіць сябе ў экстранай сітуацыі?»

2017-10-25

Дзень маці

Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень маці займае асаблівае месца. Дзень маці - гэта цёплае і сардэчнае свята, прысвечанае самаму дарагому і блізкаму чалавеку. У Беларусі гэтае свята штогод адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім мамам. Спытаеце ў дзіцяці, хто самы любімы чалавек на свеце, і абавязкова пачуеце: «Мая мама!». 

Традыцыйна наш інтэрнат адзначае гэтае цудоўнае свята — Дзень маці. Шмат слоў пра маму было сказана ў гэты вечар. Пяшчотныя вершы пра маму і кранальныя відэа пачулі і ўбачылі студэнты нашага інтэрната.

Дзень маці Дзень маці Дзень маці Дзень маці Дзень маці Дзень маці

2017-10-23

«З кім павядзешся, ад таго і набярэшся»

У дзяцінстве не заўсёды ўсведамляеш, наколькі могуць быць вернымі афарызмы і прыказкі. Дарэчы, чамусьці прыказка «З кім павядзешся, ад таго і набярэшся» надзяляецца ў нас толькі адмоўным значэннем: «не сябруй з ім, навучышся дрэннаму». Але калі разабрацца, то адразу стане ясна, наколькі ўніверсальнай ісцінай з’яўляецца дадзеная прыказка. 

Таму сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый «З кім павядзешся, ад таго і набярэшся ...», падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі значэнне дадзенай прыказкі.

«З кім павядзешся, ад таго і набярэшся»

2017-10-13

«Чалавек, асоба, грамадзянін»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прававым сектарам студэнцкага савета 10 кастрычніка было праведзена мерапрыемства «Чалавек, асоба, грамадзянін», галоўнай мэтай якога было выхаваць павагу да сябе, да іншых людзей, садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі. 

Удзельнікі сустрэчы высветлілі, якія паняцці ўключае ў сябе слова «чалавек» і «грамадзянін». Быць чалавекам — гэта значыць не толькі быць «такім, як усе», валодаць усім, чым валодаюць іншыя, але і быць непаўторнай індывідуальнасцю з уласнымі густамі, інтарэсамі і здольнасцямі.

«Чалавек, асоба, грамадзянін» «Чалавек, асоба, грамадзянін» «Чалавек, асоба, грамадзянін»

2017-10-12

«Душой яны ўсё гэтак жа маладыя»

Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей каманда студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, пад кіраўніцтвам выхавальніка А.Т. Дробат, адгукнуўшыся на просьбу грамадскага аб’яднання «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж»,  наведалі з канцэртнай праграмай «Смяяцца, каб жыць!» дзяржаўную ўстанову «Ляснянскім дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».

Мэта гэтай акцыі ― стварыць пажылым людзям добры настрой з дапамогай вясёлых песень, запальных танцаў, смешных сцэнак.

Загадчык дома-інтэрната сардэчна падзякавала студэнтам інтэрната за цікавую праграму, падрыхтаваную з душой, і выказала надзею, што гэтае супрацоўніцтва будзе працягвацца.

«Душой яны ўсё гэтак жа маладыя» «Душой яны ўсё гэтак жа маладыя»

2017-10-05