.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«Душой яны ўсё гэтак жа маладыя»

Студэнты валанцёрскага атрада «Клопат», якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у акцыі да Дня пажылых людзей. Валанцёры падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі, якія з павагай уручалі пажылым людзям. Нашы валанцёры дзякавалі пажылым людзям за іх бясспрэчны прыклад высакароднасці і мэтанакіраванасці!

«Душой яны ўсё гэтак жа маладыя» «Душой яны ўсё гэтак жа маладыя» «Душой яны ўсё гэтак жа маладыя» «Душой яны ўсё гэтак жа маладыя»

2018-10-08

«Я, ты, ён, яна — разам здаровая краіна!»

 Менавіта так называлася віктарына, праведзеная сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20.

Галоўнымі тэмамі віктарыны былі: шкодныя звычкі, наркотыкі, здаровае харчаванне і чалавечы арганізм. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, адказвалі на пытанні дадзенай тэматыкі і атрымоўвалі карысную інфармацыю аб сваім арганізме.

Каманда-пераможца віктарыны была ўзнагароджана прызамі.

«Я, ты, ён, яна — разам здаровая краіна!» «Я, ты, ён, яна — разам здаровая краіна!» «Я, ты, ён, яна — разам здаровая краіна!»

2018-09-28

«Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правапарадку непаўналетнімі»

Так гучала тэма гутаркі ўчастковага інспектара ІСН Т.Н. Доргуш са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу: пачалася са статыстычнай інфармацыі па крымінагеннай абстаноўцы ў нашым горадзе.

Далей інспектар азнаёміла прысутных з асноўнымі палажэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь: адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за знаходжанне ў нецвярозым стане, курэнне ў грамадскіх месцах, бесквітковы праезд ў грамадскім транспарце, захоўванне, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян.

Студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымоўвалі вычарпальныя адказы. Напрыканцы размовы інспектар дала карысныя парады, якія дапамогуць студэнтам у будучыні пазбегнуць праблем з правасуддзем, і заклікала выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 

«Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правапарадку непаўналетнімі» «Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правапарадку непаўналетнімі»

2018-09-25

Студэнты БарДУ посетитили першы хакейны матч баранавіцкай каманды

Студэнты, якія пражываюць па вул. Убарэвіча, 20, наведалі хакейны матч, які адбыўся ў Лядовым палацы Баранавічаў. Гулялі хакейны клуб «Баранавічы» і хакейны клуб «Віцебск». Нягледзячы на пройгрыш каманды горада Баранавічы, нашы студэнты актыўна хварэлі і падтрымлівалі наш хакейны клуб.

Студэнты БарДУ посетитили першы хакейны матч баранавіцкай каманды Студэнты БарДУ посетитили першы хакейны матч баранавіцкай каманды

2018-09-21

Квэст «Здаровая нацыя»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, членамі студэнцкага савета інтэрната сектара здаровага ладу жыцця быў праведзены квэст «Здаровая нацыя», які накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Студэнты з цікавасцю абмяркоўвалі пытанні віктарыны і актыўна ўдзельнічалі ў спартыўным паядынку.

Квэст «Здаровая нацыя» Квэст «Здаровая нацыя» Квэст «Здаровая нацыя»

2018-09-21