.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...»

Эпіграфам інфармдайджэста «Урокі гісторыі», прысвечанага гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, сталі словы вялікага Восіпа Мандэльштама.

Пазнавальная прэзентацыя, падрыхтаваная студэнтамі прававога сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, апавядае пра апошнія этапы крызісу ўлады, падрыхтоўку і правядзенне ўзброенага паўстання ў Петраградзе, аб II З’ездзе Саветаў 25-27 кастрычніка 1917 года, чаму дэкрэт “Аб міры” прымаўся адным з самых першых на з’ездзе Саветаў, усталяванні новай улады ў Маскве.

Студэнты даведаліся пра новыя, невядомыя ім раней гістарычныя моманты.

«У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...» «У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...»

2018-11-09

«Роднага слова сэрцам краніся»

Літаратурная вечарына «Роднага слова сэрцам краніся», арганізаваны студэнцкім саветам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, пачаўся з радкоў вядомага пісьменніка Максіма Танка. Удзельнікі мерапрыемства пачулі самыя вядомыя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча, Змітрака Бядулі («Бацькаўшчына», «Дзяўчыне», «Выйшаў з хаты», «Дазволь»). Іх вершы з’яўляюцца залатой спадчынай Беларусі. Студэнты змаглі пранікнуцца пачуццямі аўтараў вершаў.

«Роднага слова сэрцам краніся» «Роднага слова сэрцам краніся»

2018-11-05

«Фінансавая бяспека»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, 1 лістапада адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ЗАТ «Альфа-банк».

Супрацоўнікі банка расказалі студэнтам пра тое, як засцерагчы сябе ад ашуканцаў, прадэманстравалі статыстыку і прыклады махлярства па Беларусі і далі карысныя парады, што трэба рабіць, калі вы трапілі ў рукі да ашуканцаў.

Ніколі не прадстаўляйце звесткі па банкаўскай карце, не заходзьце на сумніўныя сайты ў Інтэрнэце, нікому не давайце логіны і паролі ад сацыяльных сетак, а таксама ключы доступу ў інтэрнэт-банкінг.

«Фінансавая бяспека» «Фінансавая бяспека»

2018-11-05

Дзень маці «Самая любімая на свеце ...»

Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень маці займае асаблівае месца. Дзень маці — гэта цёплае і сардэчнае свята, прысвечанае самаму дарагому і блізкаму чалавеку. У гэты дзень гучалі словы падзякі ўсім матулям. Спытаеце любога малога, хто самы любімы чалавек на свеце і абавязкова пачуеце: «Мая мама!».

Традыцыйна студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, святкуюць гэтае цудоўнае свята Дзень маці. Шмат слоў пра маму было сказана ў гэты вечар. Пяшчотныя вершы пра маму і юмарыстычныя інсцэніроўкі пачулі і ўбачылі студэнты нашага інтэрната.

Не забудзьцеся і вы павіншаваць сваю маму з гэтым цудоўным святам!

Дзень маці «Самая любімая на свеце ...» Дзень маці «Самая любімая на свеце ...» Дзень маці «Самая любімая на свеце ...» Дзень маці «Самая любімая на свеце ...»

2018-10-15

Дыскусія «Алкаголь і злачыннасць: прамая ўзаемасувязь»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча 20, студэнтамі прававога сектара студэнцкага савета была праведзена дыскусія на тэму «Алкаголь і злачыннасць: прамая ўзаемасувязь». Удзельнікі дыскусіі расказалі пра шкоду спіртных напояў, аб тым, колькі людзей памірае ад алкагалізму, і прадставілі статыстыку ў краіне. Студэнты ахвотна адказвалі на пытанні і з цікавасцю разгадвалі рэбусы. У канцы мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаролік пра тое, як алкаголь уплывае на арганізм чалавека.

Дыскусія «Алкаголь і злачыннасць: прамая ўзаемасувязь» Дыскусія «Алкаголь і злачыннасць: прамая ўзаемасувязь»

2018-10-10