.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Куды сыходзіць каханне?

А што такое каханне? Каханне — неад’емная частка чалавечага жыцця. Гэта як асаблівы від хваробы, толькі карысны. Яна праяўляецца з часам, напаўняючы асаблівую пасудзіну. Па меры напаўнення гэтай пасудзіны людзі становяцца больш шчаслівым. А як мы ведаем, чым больш людзі любяць адзін аднаго, тым шчаслівей яны становяцца.

Інфармацыйна-выдавецкім сектарам студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, было праведзена мерапрыемства “Куды сыходзіць каханне?”, дзе студэнты шукалі адказы на пытанні: што такое каханне? Як зразумець, што ты кахаеш чалавека? Ці кожны чалавек здольны на каханне? Ці кожнаму ў жыцці наканавана пакахаць хоць раз? Студэнты актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні вышэйпералічаных пытанняў і ахвотна дзяліліся сваім меркаваннем.

Кожны з прысутных на дадзеным мерапрыемстве змог стаць часткай абмеркавання гэтай актуальнай у сучасным свеце тэмы. Спадзяемся, што час, праведзены  ў рамках “адкрытага мікрафона”, быў цікавым і карысным для моладзі.

Куды сыходзіць каханне?

2018-11-30

«СНІД – чума XXI стагоддзя» 

29 лістапада сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый «Што такое СНІД?». Дзе і калі з’явіўся СНІД? Як перадаецца СНІД? Мэта мерапрыемства – сфарміраваць памяркоўнае стаўленне да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, а таксама выхаванне пачуцця адказнага стаўлення да сябе і здароўя блізкіх людзей.

«СНІД – чума XXI стагоддзя»  «СНІД – чума XXI стагоддзя»  «СНІД – чума XXI стагоддзя» 

2018-11-30

Акцыя «Цукерка — на цыгарэту»

Студэнты сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20 і валанцёрскага атрада «Клопат» правялі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню некурэння, дзе абменьвалі цыгарэту на цукерку. Таксама студэнты распавядалі пра шкоду курэння і заклікалі пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі.

Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту»

2018-11-27

«Чалавек, асоба, грамадзянін»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, удзельнікі прававога сектара студэнцкага савета правялі мерапрыемства «Чалавек, асоба, грамадзянін», мэта якога — выхаваць павагу да сябе, да іншых людзей, садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі.

У ходзе мерапрыемства студэнты раскрылі значэнне слоў «чалавек» і «грамадзянін». Быць чалавекам – гэта значыць не толькі быць «такім, як усе», валодаць усім, чым валодаюць іншыя, але і быць непаўторнай індывідуальнасцю з уласнымі густамі, інтарэсамі і здольнасцямі.

«Чалавек, асоба, грамадзянін» «Чалавек, асоба, грамадзянін»

2018-11-22

«Бясшкоднага тытуню не бывае!»

Сусветная праблема барацьбы з тытунекурэннем была паднятая падчас лекторыя, арганізаванага сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Інфармацыйна-адукацыйны кірунак лекторыя звязаны з досыць сур’ёзнай распаўсюджанасцю тытунекурэння ў Беларусі. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 15,5 тыс. жыхароў рэспублікі. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 14 хвілін, а курэнне ў цэлым скарачае працягласць жыцця на 5-7 гадоў. Гэтую інфармацыю стараліся данесці студэнтам у ходзе лекторыя. Відэаролік па дадзенай праблеме стаў лагічным завяршэннем мерапрыемства.

«Бясшкоднага тытуню не бывае!» «Бясшкоднага тытуню не бывае!»

2018-11-15