.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«СНІД – чума XXI стагоддзя» 

29 лістапада сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў відэалекторый «Што такое СНІД?». Дзе і калі з’явіўся СНІД? Як перадаецца СНІД? Мэта мерапрыемства – сфарміраваць памяркоўнае стаўленне да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, а таксама выхаванне пачуцця адказнага стаўлення да сябе і здароўя блізкіх людзей.

«СНІД – чума XXI стагоддзя»  «СНІД – чума XXI стагоддзя»  «СНІД – чума XXI стагоддзя» 

2018-11-30

Акцыя «Цукерка — на цыгарэту»

Студэнты сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20 і валанцёрскага атрада «Клопат» правялі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню некурэння, дзе абменьвалі цыгарэту на цукерку. Таксама студэнты распавядалі пра шкоду курэння і заклікалі пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі.

Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту» Акцыя «Цукерка — на цыгарэту»

2018-11-27

«Чалавек, асоба, грамадзянін»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, удзельнікі прававога сектара студэнцкага савета правялі мерапрыемства «Чалавек, асоба, грамадзянін», мэта якога — выхаваць павагу да сябе, да іншых людзей, садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі.

У ходзе мерапрыемства студэнты раскрылі значэнне слоў «чалавек» і «грамадзянін». Быць чалавекам – гэта значыць не толькі быць «такім, як усе», валодаць усім, чым валодаюць іншыя, але і быць непаўторнай індывідуальнасцю з уласнымі густамі, інтарэсамі і здольнасцямі.

«Чалавек, асоба, грамадзянін» «Чалавек, асоба, грамадзянін»

2018-11-22

«Бясшкоднага тытуню не бывае!»

Сусветная праблема барацьбы з тытунекурэннем была паднятая падчас лекторыя, арганізаванага сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Інфармацыйна-адукацыйны кірунак лекторыя звязаны з досыць сур’ёзнай распаўсюджанасцю тытунекурэння ў Беларусі. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 15,5 тыс. жыхароў рэспублікі. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 14 хвілін, а курэнне ў цэлым скарачае працягласць жыцця на 5-7 гадоў. Гэтую інфармацыю стараліся данесці студэнтам у ходзе лекторыя. Відэаролік па дадзенай праблеме стаў лагічным завяршэннем мерапрыемства.

«Бясшкоднага тытуню не бывае!» «Бясшкоднага тытуню не бывае!»

2018-11-15

«У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...»

Эпіграфам інфармдайджэста «Урокі гісторыі», прысвечанага гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, сталі словы вялікага Восіпа Мандэльштама.

Пазнавальная прэзентацыя, падрыхтаваная студэнтамі прававога сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, апавядае пра апошнія этапы крызісу ўлады, падрыхтоўку і правядзенне ўзброенага паўстання ў Петраградзе, аб II З’ездзе Саветаў 25-27 кастрычніка 1917 года, чаму дэкрэт “Аб міры” прымаўся адным з самых першых на з’ездзе Саветаў, усталяванні новай улады ў Маскве.

Студэнты даведаліся пра новыя, невядомыя ім раней гістарычныя моманты.

«У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...» «У кім сэрца ёсць — той павінен чуць час ...»

2018-11-09